Чэмпіянат свету 1987 (, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 1987 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 18 красавіка па 4 мая 1987 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 50-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £400,000, з якіх £80,000 атрымаў пераможца.

Катэгорыя:Чэмпіянат свету па снукеры Катэгорыя:1987 год у снукеры Катэгорыя:Красавік 1987 года Катэгорыя:Май 1987 года