«Arctic Monkeys» — брытанскі інды-рок гурт, створаны ў 2002 годзе ў Хай Грын, прыгарадзе Шэфілда. У дадзены момант група складаецца з вакаліста і гітарыста Алекса Цёрнера, гітарыста Джэймі Кука, бубнача Мэта Хэлдэрса і бас-гітарыста Ніка О’Мэллі, які змяніў Эндзі Нікалсана. «Arctic Monkeys» дамагліся буйнога поспеху ў чартах (асабліва ў Вялікабрытаніі) ужо са сваім першым сінглам «I Bet You Look Good on the Dancefloor»; іх дэбютны альбом, «Whatever People Say I Am, That's What I'm Not», які выйшаў 23 студзеня 2006 года, стаў самым буйным па продажам дэбютным альбомам у гісторыі брытанскай музыкі. Такі поспех, улічваючы скептычнае стаўленне членаў групы да музычнай індустрыі і іх нежаданне заключаць кантракт з мэйджар-лэйблам, шмат у чым тлумачыцца актыўным распаусюджваннем іх дэмазапісу фанатамі праз Інтэрнэт, у прыватнасці, праз P2P і сацыяльныя сеткі. «Arctic Monkeys» сталі адной з першых груп, якая дабіліся буйнога поспеху без падтрымкі традыцыйных СМІ, такіх, як радыё і тэлебачанне. У цяперашні час група запісваецца на незалежным лэйбле «Domino Records».
Дыскаграфія Альбомы Whatever People Say I Am, That’s What I’m Not (2006) Favourite Worst Nightmare (2007) Humbug (2009) Suck It and See (2011)
AM (2013) Tranquility Base Hotel & Casino (2018) The Car (2022)
EP Who the Fuck Are Arctic Monkeys? (2006) iTunes Festival: London (2011)
Сінглы 30.05.2005 «Five Minutes with Arctic Monkeys» 14.10.2005 «I Bet You Look Good on the Dancefloor» 16.01.2006 «When the Sun Goes Down» 24.04.2006 «Who the Fuck Are Arctic Monkeys?» 14.08.2006 «Leave Before the Lights Come On» 01.04.2007 «Brianstorm» 18.06.2007 «Matador»/«Da Frame 2R» 09.07.2007 «Fluorescent Adolescent» 03.12.2007 «Teddy Picker» 03.12.2007 «The Death Ramps»/«Nettles» 07.07.2009 «Crying Lightning» 16.11.2009 «Cornerstone» 22.03.2010 «My Propeller» 12.04.2011 «Don’t Sit Down 'Cause I’ve Moved Your Chair» 15.08.2011 «The Hellcat Spangled Shalalala» 31.10.2011 «Suck It and See» 23.01.2012 «Black Treacle» 27.02.2012 «R U Mine?» 19.06.2013 «Do I Wanna Know?» 11.08.2013 «Why’d You Only Call Me When You’re High?» 09.12.2013 «One for the Road» 10.03.2014 «Arabella»
Спасылкі
Катэгорыя:Рок-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Інды-рок-гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы 2000-х Катэгорыя:Музычныя калектывы 2010-х Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2002 годзе