Адрыян Віктаравіч Пра́хаў (, Мсціслаў — , Ялта) — украінскі гісторык мастацтва, археолаг, мастацкі крытык. Доктар мастацтвазнаўства (1879). Прафесар (1880).

Вучыўся ў 3-й гімназіі Санкт-Пецярбурга. У 1867 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1869 г. зацверджаны на пасадзе хавальніка Музея выяўленчых мастацтваў. У гэтым жа годзе быў накіраваны ў навуковую камандзіроўку за мяжу, у час якой працаваў у музеях Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Італіі, наведаў Парыж, Берлін, Вену, Лондан, Неапаль. У Мюнхене слухаў лекцыі Г. Бруна (. У 1871 г. А. В. Прахаў вярнуўся ў Пецярбург з мэтай абароны дысертацыі на атрыманне вучонай ступені магістра тэорыі і гісторыі мастацтва. У 1873 годзе зацверджаны дацэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта, выкладаў гісторыю мастацтваў. У 1875—1887 гг. выкладаў у Акадэміі мастацтваў, у 1887—1897 гг. у Кіеўскім універсітэце. У 1897 г. вярнуўся ў Санкт-Пецярбург і працаваў на кафедры ва ўніверсітэце.

Навуковая і творчая дзейнасць А. В. Прахаў займаўся даследаваннем мастацтва Старажытнага Егіпта і Старажытнай Грэцыі, Кіеўскай Русі, помнікаў царкоўнай архітэктуры Валыні. У 1880—1882 гг. даследаваў даследаваў і замаляваў мазаікі і фрэскі ў Сафійскім саборы і Кірылаўскай царкве ў Кіеве і запрасіў для іх аднаўлення М. А. Урубеля. У 1884—1886 гг. кіраваў будаўніцтвам і ўнутраным аздабленнем Уладзімірскага сабора ў Кіеве.

У 1875—1878 гг. А. В. Прахаў рэдагаваў часопіс «Пчела», у 1904—1907 гг. часопіс «Художественные сокровища России». Аўтар адной з першых публікацый пра мастацкую спадчыну Тараса Шаўчэнкі.

Галоўныя навукова-літаратурныя працы А. В. ПрахаваПрахов Адриан Викторович // НЭС РОССИИ, 2014. : Критические исследования по истории греческого искусства. I. Описание древних памятников из Ксанфа, в Ликии. II. О композиции фронтонных групп Эгинского храма Афины (Санкт-Пецярбург, 1872), Критические наблюдения над памятниками древнего искусства. Зодчество древнего Египта (Санкт-Пецярбург, 1879), Киевское искусство X, XI и XII веков. Каталог выставки копий с памятников искусства в Киеве Х, XI и XII веков, исполненных Паховым (Санкт-Пецярбург, 1883), артыкул аб Мікеланджэла Буанароці («Вестник Европы», 1875), нататкі ў рымскім часопісе «Annali dell Istituto di corrispondenza archeologica» за 1872—1874 гг. і інш.

Літаратура

Спасылкі

М. А. Коростовцев, С. И. Ходжаш Адриан Викторович Прахов (1846—1916) Прахов Адриан Викторович // НЭС РОССИИ, 2014. Адриан Викторович Прахов, (1846−1916), историк искусства, археолог и художественный критик

Катэгорыя:Выкладчыкі СПбДУ Катэгорыя:Гісторыкі Украіны Катэгорыя:Археолагі Расіі Катэгорыя:Археалогія ва Украіне