Блакада ўкраінскага флоту на возеры Данузлаў — захоп войскам Расіі ўсіх суднаў Украінскага флоту, якія базаваліся на возеры Данузлаў ля пасёлка Наваазернага ў сакавіку 2014 года.
Падставы Пасля распаду СССР і падзелу Чарнаморскага флоту СССР, украінскаму боку адыйшла ў тым ліку і ваенная база ля пасёлку Наваазёрнае (што на возеры Данузлаў). З-за асаблівасці возера (дакладней яго геаграфічнага размяшчэння), было прынятае рашэнне аб далейшай эксплуатацыі гэтай марской базы. thumb|300px|Возера Данузлаў (у цэнтры) на карце Крыму
Паводле некаторых дадзеных, прыкладна палова ўкраінскага ваенна-марскога флоту базавалася на Крымскім паўвостраве, большай часткай на возеры Данузлаў.
З моманту пачатку ўвядзення расійскіх войск на тэрыторыю Крыму адной з асноўных мэтаў Расіі стала ліквідацыя пагрозы з боку ўкраінскага флоту на Чорным моры. З гэтай прычыны было прынятае рашэнне аб блакадзе ваеннай базы флоту ў Наваазёрным, і не даць магчымасці выкарыстаць караблі, што знаходзіліся ў гэтай мясцовасці, а па магчымасці далучыць іх да складу Чарнаморскага флоту Расіі.
Мэты блакады Захапіць кантроль над ваеннай базай у Наваазёрнам і атрымаць добрае месца для базавання флоту ў будучыні. Нанесці сур'ёзны ўдар па флоце Украіны (у тым ліку і па маральнаму духу маракоў) Пераманіць экіпажы на бок Расіі, і тым самым пазбавіць Украінскі флот магчымасць выкарыстоўваць у будучыні навучанны экіпаж з суднаў Наваазёрнага.
Храналогія 1 сакавіка А 17:20, Дзяржаўная дума Расійскай Федэрацыі падтрымала прапанову прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пра ўвод расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіныhttp://www.pravda.com.ua/articles/2014/03/1/7016683/?attempt=1 Путін оголосив Україні війну.
2 сакавіка Расійскія войскі заблакавалі з сушы Паўднёвую ваенна-марскую базу Украіны ля Новаазёрскага пасёлка.
3 сакавіка Камандуючы Чарнаморскага флоту Расійскай Федэрацыі Аляксандр Вітко прыехаў на базу з патрабаваннем да камандавання аб яе здачы. Атрымаўшы адмову, ён накіраваў у Данузлаў расійскі крэйсер «Масква».
5 сакавіка Вялікі расійскі супрацьлодачны карабель «Ачакаў» заблакаваў праход між возерам і Чорным морам.
6 сакавіка Расійскія войскі затапілі на выхадзе з бухты возера 2 расійскія караблі, якія раней уваходзілі ў склад Чарнаморскага флоту Расіі, спісаны карабель «Ачакаў» і выратавальны буксір «Шахцёр». Перад гэтым апоўначы караблі Расійскага флоту, якія ахоўвалі «выхад» з возера, зняліся з якароў і адплылі прэч (у тым ліку і ракетны крэйсер «Масква»)http://www.unian.net/politics/893537-rossiyskie-voennyie-zatopili-korabl-pregradiv-vyihod-v-more-vms-ukrainyi-istochnik.html Российские военные затопили корабль, преградив выход в море ВМС Украины.
У пачатку першай гадзіны ночы буксіры расійскага флоту зацягнулі і паставілі на месца раней адыйшоўшых суднаў вялікі супрацьлодачны карабель «Ачакаў», спісаны з Расійскага ваеннага флоту ў 2011 годзе. «Прывязаўшы» яго да загадзя прыгатаваных «мацаванняў» («бочка» для прымацавання да яе караблёў), яны з дапамогай супрацьпажарнага катара пачалі напаўняць «Ачакаў» вадой для страты ўстойлівасці. Затым карабель заваліўся на борт, і перакрыў сабой частку праліва злучаюшчага возера з Чорным морам.
Так як глыбіня ў месцы затаплення была ўсяго 9-11 метраў, вялікая частка корпусу затопленных караблёў засталася над вадой. «Ачакаў» стаў самай вялікай перашкодай на выхадзе з Данузлава, даўжыня незатопленнай часткі карабля склала прыкладна 100—120 мhttp://www.youtube.com/watch?v=Zh5iXld6a1Q#t=10 Відэа затопленнага «Ачакава» на youtube.
7 сакавіка Расійскія войскі затапілі яшчэ адно судна — спісаны вадалазны катар «ВМ-416» водазмяшчэннем прыкладна 30-40 тонаў. На той момант, заблакаванымі апынулісяhttp://charter97.org/be/news/2014/3/7/89710/ У Крыме заблакаваныя сем ваенных караблёў Украіны: Вялікі дэсантны карабель Канстанцін Альшанскі Сярэдні дэсантны карабель Кіраваград карвет Вінніца марскі тральшчык Чаркасы марскі тральшчык Чарнігаў рэйдавы тральшчык Генічэск супрацьдэверсійны катар Феадосія
З не ваенных караблёў: буксір Ковель танкер Горлаўка і інш.
13 сакавіка Расійскія войскі затапілі ў бухце на выхадзе да Чорнага мора чацвёртае суднаhttp://charter97.org/be/news/2014/3/13/90346/ Россияне затопили четвертый корабль у базы ВМС Украины. Такім чынам утварылася барыкада, якая заблакавала выхад з бухты шэрагу суднаў Ваенна-марскіх сіл Украіны.
18 сакавіка У інтэрэв'ю РІА "Навіны" старшыня камітэта Дзярждумы Расіі па абароне (які дарэчы раней быў камандуючым Чарнаморскім флотам) адмірал Уладзімір Камаедаў сказаўhttp://top.rbc.ru/society/18/03/2014/911876.shtml Около 20 кораблей ВМС Украины могут стать российскими: Калі Крым увойдзе ў склад РФ, то тыя караблі, судны і катары, якія не пакінулі тэрыторыю рэгіёна, стануць расійскімі Пасля падвядзення вынікаў рэферэндуму можна казаць пра тое, што тыя караблі і суда, якія цяпер знаходзяцца ў Крыме, а гэта прыкладна палова карабельнага складу ВМСУ, фармальна ўвойдуць спачатку ў марскія сілы самаабароны Крыма, а затым у баявы склад Чарнаморскага флоту Расіі Данная заява датычылась канкрэтна баз у Севастопалі і пасёлке Наваазернам.
Незадоўга да гэтага, непрызнаны (дакладней прызнаны толькі Расіяй) Дзяржаўны савет Крыма прыняў рашэнне аб перадачы ва ўласнасць новааб'яўленнай дзяржавы марскіх партоў паўвострава.
Вынікі 27 сакавіка ўсе судны былі (ў тым ці іншым выглядзе) апынуліся на баку Расіі. Экіпажы захопленых суднаў былі адпушчаны, некаторыя перайшлі на расійскі бок.
Праз пару тыдняў уваход у возера Данузлаў быў разблякаваны. Некаторыя з састарэлых суднаў, па дамоўленасці, былі адпраўлены ў порт Адэсыhttp://charter97.org/be/news/2014/4/19/95310/ Украінскія караблі выйшлі з разблакаванай бухты Данузлаў.
Катэгорыя:Анексія Крыма Расіяй Катэгорыя:Сакавік 2014 года