Ні́мфы (,  — нявесты) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі увасабленне ў выглядзе дзяўчын жывых стыхійных сіл, якія жылі ў журчанні ручая, у росце дрэў, у дзікім харастве гор і лясоў. Народжаны ГеяйГесіёд. Тэагонія 130. Ім прысвечаны арфічны гімн.

Німфы гор зваліся арэадамі, німфы лясоў і дрэў — дрыядамі і гамадрыядамі, німфы крыніц — наядамі, німфы моры — нерэідамі. Культ німф быў вельмі распаўсюджаны ў Грэцыі і Рыме, дзе ім будавалі велічныя храмы — німфеумы. Німфам прысвячаліся гроты і пячоры, часам будаваліся свяцілішчы, асабліва ў багатых расліннасцю і арашоных мясцовасцях, пазней і ў гарадах. У ахвяру німфам прыносілі коз, цялятак, малако, алей, віно.

Як увасабленні хараства прыроды, яны маляваліся прыгожымі маладымі дзяўчынамі з цудоўнымі валасамі, з уборам з вянкоў і кветак, часам у танцы, з аголенымі нагамі і рукамі, з распушчанымі валасамі. Статуі наяд нярэдка мелі сваім атрыбутам ракавіну, якую яны трымалі каля ўлоння, або пасудзіну; арэады маляваліся задуменнымі на высокай скале.

Паводле міфаў німфы жылі доўга, але не былі несмяротнымі. Ад шлюбаў німф з багамі нараджаліся героі (Ахілес, Эак). Знаходзячыся побач з людзьмі, німфы лепш за алімпійцаў разумелі іх патрэбы і турботы, нярэдка дапамагалі людзям або каралі іх.

Іншыя німфы: Акіяніды — акіянаў  — далін  — сенажацяў Дрыяды — дрэў У гонар німф названы астэроід (875) Німфея, адкрыты ў 1917 годзе.

Гл. таксама Віла Німфеум Німфаманія Німфетка

Літаратура

Спасылкі

Німфы ў Энцыклапедыі Антычнай міфалогіі