Каралеўская або Шклоўская брама — брама, якая існавала ў Магілёве пер. пал. XVII ст. - пер. пал. XIX ст. Знаходзіліся ў паўночнай частцы ўмацаванняў Старога горада і адчыняла шлях да адной з дзвюх галоўных вуліц Старога горада — Шклоўскай (цяпер вуліца Першамайская).

Шклоўская брама на вуліцы Шклоўскай існавала з першай паловы XVII ст. і першапачаткова была драўлянай. Пасля перабудовы ў 1656—1660 гг. звалася Трыумфальнай, пасля 1661 — Каралеўскай. Уяўляла сабой трох'яруснае атынкаванае і пабеленае збудаванне, якое завяршалася купалам з флюгерам. Прастаяла да першай паловы XIX стагоддзя.

Спасылкі Могилевский Кремль.

Катэгорыя:З’явіліся ў XVII стагоддзі Катэгорыя:Стары горад (Магілёў) Катэгорыя:Зніклі ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Абарончыя збудаванні Магілёва Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя расійскімі ўладамі Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Магілёва