Іван Пятровіч Фурман або Яніс Фурман (, Сенненскі павет, Магілёўская губерня — , Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец і краязнавец.
Біяграфія
Нарадзіўся на фальварку Леонтава ў лютэранскай сям’і землеўладальніка з латышскіх сялян.
У 1909—1913 гадах навучаўся ў Пскоўскай землямернай вучэльні, адразу пасля заканчэння вучобы пачаў працаваць у Віцебскай губернскай землеўпарадкавальнай камісіі. Калежскі сакратар (19 красавіка 1914). Пасля кароткай службы ў 100-м пяхотным Астроўскім палку — старшы землямер (1917), з сакавіка 1919 года землямер-інструктар па Віцебскім павеце, з 1920 — кіраўнік работ у тым жа павеце, з 1922 — загадчык землямерна-тэхнічнай часткай Віцебскага губернскага зямельнага ўпраўлення. Адначасова з 1923 года землямер-рэвізор у Невельскім павеце, з 1926 — раённы землеўпарадчык у Гарадоцкім раёне.
Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча, затым Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (1918).
Член Камісіі па ахове помнікаў гісторыі і культуры Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства. З 1931 года супрацоўнік Віцебскага краязнаўчага музея.
Памёр у Віцебску пасля цяжкай хваробы.
Навуковая дзейнасць Займаўся даследаваннямі беларускага народнага мастацтва, творчасці віцебскіх мастакоў-гравёраў. Каб абараніць таленавітых мастакоў ад палітычнай дыскрэдытаціі з боку «змагароў» за «пралетарскае рэвалюцыйнае» мастацтва, якія набывалі моц у сярэдзіне 1920-х — пачатку 1930-х гадоў, Іван Фурман падкрэсліваў у іх творах краязнаўчыя і этнаграфічныя матывы. Ён піша:
Ксілаграфіі Мініна, Юдовіна, Гарбаўца маюць вялікае значэнне ў жыцці мастацтва нашага краю. Да гэтых гравюр будуць звяртацца не толькі знаўцы мастацтва, але і ўсякі, хто вывучае мясцовы край, і асабліва той, хто вывучае архітэктуру і быт краю, бо ў гравюрах памянёных мастакоў даволі поўна адлюстраваны знешні від горада Віцебска і яго ўнутранае жыццё.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Баринов И. Иван Фурман: ревнитель или гонитель белорусского искусства? // Запісы беларусаведа, 1.2.2023.
Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта