Запасальная парэнхіма, або запасальная тканка — парэнхіма (асноўная тканка), якая выконвае функцыю захоўвання і запасання пажыўных рэчываў. Звычайна сканцэнтравана ў стрыжані шматгадовых сцеблаў, у цыбулінах, клубнях і карэнішчах, у пладах і насенні.
У якасці запасных рэчываў, якія адкладваюцца ў тканках запасальнай парэнхімы, могуць быць інулін, крухмал і іншыя цукры, бялкі і тлушчы.
Крыніцы
Літаратура
Словарь ботанических терминов. / Под общей редакцией д.б.н. И. А. Дудки. — Киев: Наукова Думка, 1984.
Спасылкі Вислобоков Н. А. Ткани высших растений // Биологический отдел Центра педагогического мастерства
Катэгорыя:Тканкі арганізма