Спаса-Мікалаеўская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Калектыўная пабудаваная ў канцы XVIII стагоддзя. Помнік архітэктуры барока.

Гісторыя Пабудаваны Мікольскі скіт быў у 1750 годзе з цэглы на зямлі, якая належала Богаяўленскаму манастыру. Штогод да яго ладзіліся хрэсныя хады з асабліва шанаваным абразом Іверскай Маці Божай. Рэканструявана ў 2-й палавіне XIX стагоддзя.

Архітэктура Вырашана крыжова-купальным аб'ёмам. На перакрыжаванні двухсхільных дахаў узведзены васьмігранны драўляны светлавы барабан, накрыты самкнутым шлемападобным купалам з макаўкай, над прытворам — двух'ярусная чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. Плоскасныя фасады парэзаны лучковымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі ў ліштвах з замковым каменем, апяразаны прафіляваным карнізам, крапаваны вуглавымі слаёнымі лапаткамі. Унутры сцены ў ніжнім ярусе крапаваны лучковымі нішамі.

Літаратура Кулагін, А. М. Свята-Троіцкая царква, г. Гарадок / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2007. — С.188.

Спасылкі

Катэгорыя:Калектыўная Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Полацкага раёна Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:1750 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі