Мілуці́н Міла́нкавіч (); , Даль, Аўстра-Венгрыя (цяпер Харватыя) — , Бялград, Югаславія) — сербскі грамадзянскі інжынер, кліматолаг, геафізік і астраном.

Вядомы тэорыяй ледніковых перыядаў, згодна з якой лічыцца, што з-за перыядычных змен параметраў сваёй арбіты Зямля праходзіць праз паўтаральныя ледніковыя перыяды, цяпер вядомыя як Цыклы Міланкавіча. Мілуцін Міланкавіч мадыфікаваў юліянскі каляндар, распрацаваў новаюліянскі каляндар, прыняты Грэчаскай і шэрагам памесных праваслаўных цэркваў (за выключэннем Рускай, Іерусалімскай, Сербскай і Афона).

Біяграфія Мілуцін Міланкавіч атрымаў адукацыю ў Вене ў Вышэйшай Тэхналагічнай Школе (цяпер Тэхналагічны ўніверсітэт Вены), дзе ў 1904 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і пачаў працаваць інжынерам-будаўніком. У тым жа годзе паступіў у Бялградскі ўніверсітэт, дзе прайшло ўсё яго навуковае жыццё. Падчас Першай сусветнай вайны трапіў у палон у Будапешце, але дзякуючы сваім калегам працягваў свае даследаванні. На працягу доўгага часу спрабаваў аднавіць гісторыю клімата Зямлі. З мая 1948 года па 26 ліпеня 1951 быў дырэктарам Бялградскай абсерваторыі.

Бібліяграфія Миланкович М. Математическая климатология и астрономическая теория колебаний климата. М., Л.: ГОНТИ; Ред. техн.-теорет. лит., 1939.

Спасылкі

Катэгорыя:Астраномы Сербіі Катэгорыя:Астраномы XX стагоддзя Катэгорыя:Вучоныя Сербіі Катэгорыя:Выкладчыкі Бялградскага ўніверсітэта