Гарадская царква Умеа () — царква, размешчаная ў цэнтры Умеа (Швецыя) паміж Вэнортспаркенам () і паўночным берагам ракі Умэ Эльв. Адкрыта ў 1894 годзе.
Царква ўзведзена па праекце архітэктара горада Фрэдрыка Ліндстрэма Алауса і пабудавана з цэглы з каменным падмуркам. Будаўніцтва адбывалася з 1892 па 1894 год. Царква стала трэцяй з серыі храмаў, створаных па тым жа праекце. Тры рэстаўрацыі з дапаўненнямі ў будынку часткова змянілі першапачатковы выгляд царквы.
Першая рэстаўрацыя
У 1929 годзе царкоўны савет вырашыў правесці важную рэканструкцыю царквы. Дах працякаў, фрэска на столі была пашкоджана, былі і іншыя праблемы, усё гэта выклікала патрэбу ў значным рамонце; да таго часу толькі аднойчы праводзіўся дробны рамонт. Было таксама жаданне знішчыць у 1890 годзе архітэктурнае аблічча царквы, якая паказвае «самы цяжкі перыяд заняпаду архітэктуры на сённяшні дзень». Архітэктару Кнуту Нордэншэльду было даручана агледзець царкву і ўнесці прапановы для рэканструкцыі, які ён завяршыў у 1930 годзе. Яго прапановы прывялі да шматлікіх дыскусій, асабліва пытанне аб даданні праходу паміж лавамі. 27 снежня 1935 года царкоўны савет, нарэшце, вырашыў рэалізаваць прапанаваны архітэктарам праект. 17 студзеня пачаліся работы па рэканструкцыі царквы. У галерэі арган і хоры былі пашыраны; вентыляцыйныя каналы былі перамешчаныя; каля галоўнага ўвахода былі зроблены ўнутраныя дзверы; частку падлогі замянілі вапняковымі плітамі, а інтэр'ер быў перафарбаваны ў мяккі белы колер. Царква была зноў асвячона ў першую нядзелю Адвента ў 1937 годзе кіруючым епіскапам епархіі Лулу, Олафам Бергвістам.
Будаўніцтва моста
У 1971 годзе было вырашана пабудаваць у горадзе трэці мост, Кюркброн. У пачатку будаўніцтва побач з царквой была знойдзена магіла. У адпаведнасці з Законам аб старажытнасці (), будаўніцтва было прыпынена летам 1972 года, пакуль вобласць не даследавалі археолагі. Першапачатковаыя граніцы могілак былі невядомыя, і не было ніякага рэестра або карты. Раскопкі выявілі сорак трун, дзе было каля шасцідзесяці шкілетаў. У апошняй магіле была знойдзена таблічка, паводле надпісу на якой тут была пахавана сям'я губернатара Пера Адама Стромберга. Надмагіллі не былі знойдзеныя. Лічыцца, што надмагільная пліта была разбурана ў агні 1887 года, і ўся дакументацыя сямейнай магілы была страчана ў агні. Пасля таго, як рэшткі былі разгледжаны, яны былі вернутыя ў царкву ў поліэтыленавых пакетах. Царкоўны дворнік пахаваў пластыкавыя пакеты, не пакінуўшы запісаў аб дакладным месцы пахавання, і праз некаторы час памёр.
Спасылкі
Umeå stads kyrka
Катэгорыя:Храмы Умеа Катэгорыя:Лютэранскія храмы Швецыі