Сярге́й Бары́савіч Жураве́ль (,  — Памёр народны артыст Беларусі акцёр Сяргей Журавель — euroradio.fm, 14.08.2015, 13:34, ) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (2011). Лаўрэат прэміі імя Ігната Буйніцкага (1999).

Біяграфія Скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1976) па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс А. І. Бутакова). Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1976—1985) і Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры (1985—2009). З 2009 года ў складзе трупы Купалаўскага тэатра.

Быў мастацкім кіраўніком тэатральнага праекта «Нікаля-тэатр», мастацкім кіраўніком «Альфа радыё» (Мінск), вядучым дакументальнага серыяла «Лёс чалавека» на тэлеканале «Лад». Здымаўся ў фільмах і серыялах: «Батанічны сад», «Зорка Венера», «Каменская», «Гатэль „Выкананне жаданняў“», «Неба і зямля», «Вар’яцкае каханне».

Памёр 14 жніўня 2015 года. Пахаваны на Усходніх могілках. Творчасць Мастацтву Жураўля ўласцівы экспрэсіўнасць, абаяльнасць, унутраны такт, адчуванне драматычнага вобраза ў кожнай ролі. Сярод роляў: Бэмбі («» Ф. Зальтэна), Марк («Арт» Я. Рэзы), Тарцюф («» Мальера), П’ер Брашан («Вячэра з прыдуркам» Ф. Вебера) і інш.

Здымаецца ў кіно («Я не самотны… Максім Багдановіч», «Неба і зямля», «Уланская балада» і інш.).

Выбраная фільмаграфія Дастыш фантастыш (2009) Масакра (2010) Немец (2011) Кіндэр-Вілейскі прывід (2014)

Узнагароды Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1980). Народны артыст Беларусі (2011)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» . Прэмія імя І. Буйніцкага (1999)

Літаратура

Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Народныя артысты Беларусі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Постаці Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра