Гран-пры Іспаніі 2014 года () - 5 этап Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, які адбыўся 11 мая на трасе ў Мантмело пад Барселонай. Льюіс Хэмілтан стаў пераможцам гонкі, тым самым выйшаў на першае месца ў агульным закліку сярод пілотаў. Даніэль Рык'ярда атрымаў свой першы подыум у Формуле-1, улічваючы яго дыскваліфікацыю на Гран-Пры Аўстраліі. Партнёр Рык'ярда Себасцьян Фетэль паказаў найлепшы круг гонкі.

Справаздача

Кваліфікацыя Першы сегмент кваліфікацыі пачаўся з аварыі Пастора Мальданада, які не ўтрымаў свой балід у адным з паваротаў і пашкодзіў пярэднюю падвеску. Было вырашана прыпыніць сесію, каб эвакуяваць пашкоджаны балід з трасы. У сегменце цалкам дамінавалі два баліды Mercedes. Лепшы вынік паказаў Ніка Розберг, менш за 0,5 секунды яму саступіў яго партнёр Льюіс Хэмілтан. Дзеючы чэмпіён свету Себасцьян Фетэль скардзіўся на нестабільнасць баліда, у той час як Даніэль Рык'ярда вёў барацьбу з Mercedes. Пілоты Ferrari стабільна трымаліся ў першых 16 радках, Кімі Райканен упершыню за 5 этапаў паказваў лепшы вынік, чым Фернанда Алонса. Джэнсан Батан і Ніка Хюлькенберг мелі пэўныя праблемы са стабільнасцю балідаў; Батан здолеў на заключных секундах сегмента замацаваць сваю пазіцыю ў першых шаснаццаці. Раман Гражан, які пасля аварыі Мальданада застаўся адзіным пілотам Lotus у кваліфікацыі, паказаў 16 вынік пад канец першага сегмента і прайшоў далей.

Другі сегмент кваліфікацыі замацаваў сітуацыю, якая склалася пасля першай сесіі. Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан вялі барацьбу паміж сабой. Розберг зноў выйграў сегмент у Хэмілтана з розніцай крыху больш за 0,1 секунды. Пілоты каманды Red Bull зноў былі адзінымі, хто намагаліся супернічаць з Mercedes. Ва ўнутрыкаманднай барацьбе лепшыя вынікі дэманстраваў Даніэль Рык'ярда. Ferrari трымалася ў сярэдзіне кваліфікацыйнай дзясяткі: Кімі Райканен паказаў лепшы час, а Фернанда Алонса здолеў прабіцца ў трэці сегмент на апошніх хвілінах. Force India, як і Toro Rosso, не здолелі пераадолець другі сегмент. Кевін Магнусэн увогуле не паказаў час, і ў трэці сегмент ад McLaren трапіў толькі Джэнсан Батан.

Ніка Розберг першым паехаў на свой хуткі круг у трэцім сегменце. За ім паследаваў Льюіс Хэмілтан. Праз 4 хвіліны пасля старта трэцяга сегмента з кваліфікацыі выбыў Себасцьян Фетэль, у якога перастала дзейнічаць скрынка перадач. Фетэль небяспечна запаволіўся на трасе і ледзь не стаў прычынай аварыі, калі Льюіс Хэмілтан здолеў у апошні момант ухіліцца ад сутыкнення. Другі раз за кваліфікацыю быў паказаны чырвоны сцяг, каб прыбраць балід Фетэля з трасы. Пасля аднаўлення сесіі найхутчэйшы круг паказаў Хэмілтан. Розберг на гэты раз быў другім з адставаннем у 0,2 секунды. Пасля змены гумы абодва пілоты зрабілі свае другія хуткія кругі: Хэмілтан зноў паказаў найлепшы час, Розберг стаў другім. На трэці радок у апошні момант ускочыў Даніэль Рык'ярда, чацвёртым стаў пілот Williams Вальтэры Ботас. Раман Гражан кваліфікаваўся вышэй за абедзве Ferrari. Унутры самой Ferrari Кімі Райканен другі раз за сезон здолеў перакваліфікаваць Фернанда Алонса. Замкнулі дзясятку Джэнсан Батан, Феліпэ Маса і Себасцьян Фетэль, які не паказаў часу.

Гонка

Класіфікацыя

Кваліфікацыя Пазіцыя Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце 1 Льюіс ХэмілтанMercedes 1:27,238 1:26,210 1:25,232 1 2 Ніка Розберг Mercedes 1:26,764 1:26,088 1:25,400 2 3 Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 1:28,053 1:26,613 1:26,285 3 4 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 1:28,198 1:27,563 1:26,632 4 5 Раман Гражан Lotus F1-Renault 1:28,472 1:27,258 1:26,960 5 6 Кімі Райканен Ferrari 1:28,308 1:27,335 1:27,104 6 7 Фернанда Алонса Ferrari 1:28,329 1:27,602 1:27,140 7 8 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 1:28,279 1:27,570 1:27,335 8 9 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 1:28,061 1:27,016 1:27,402 9 10 Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault 1:27,958 1:27,052 няма часу 15Себасцьян Фетэль пакараны 5-ю пазіцыямі на старце за незапланаваную змену скрынкі перадач пасля кваліфікацыі. 11 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:28,155 1:27,685 — 10 12 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 1:28,469 1:28,002 — 11 13 Данііл Квят Toro Rosso-Renault 1:28,074 1:28,039 — 12 14 Эстэбан Гуцьерэс Sauber-Ferrari 1:28,374 1:28,280 — 13 15 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 1:28,389 няма часу — 14 16 Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 1:28,194 няма часу — 21Жан-Эрык Вернь пакараны 10-ю пазіцыямі на старце за інцыдэнт са згубленым колам падчас свабоднай практыкі. 17 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 1:28,563 — — 16 18 Макс Чылтан Marussia F1-Ferrari 1:29,586 — — 17 19 Жуль Б'яншы Marussia F1-Ferrari 1:30,177 — — 18 20 Маркус Эрыксан Caterham F1-Renault 1:30,312 — — 19 21 Камуі Кабаясі Caterham F1-Renault 1:30,375 — — 20 Час 107%:: 1:32,837 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:26,764 хв.) DNQ Пастор Мальданада Lotus F1-Renault няма часу — — 22Пастор Мальданада не паказаў часу ў кваліфікацыі, але атрымаў дазвол на ўдзел у гонцы ад сцюардаў. Крыніца: f1.com Заўвагі

Гонка Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг 1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 66 2 1:41:05,155 1 1:29,483 (54) 2 Ніка Розберг Mercedes 66 2 + 0,636 2 1:29,236 (51) 3 Даніэль Рык'ярда Red Bull Racing 66 2 + 49,014 3 1:30,012 (65) 4 Себасцьян Фетэль Red Bull Racing 66 3 + 1:16,702 15 1:28,918 (55) 5 Вальтэры Ботас Williams 66 2 + 1:19,293 4 1:30,424 (47) 6 Фернанда Алонса Ferrari 66 3 + 1:27,743 7 1:29,898 (55) 7 Кімі Райканен Ferrari 65 2 + 1 Круг 6 1:30,580 (53) 8 Раман Гражан Lotus 65 2 + 1 Круг 5 1:31,068 (47) 9 Серхіа Перэс Force India 65 2 + 1 Круг 11 1:30,756 (39) 10 Ніка Хюлькенберг Force India 65 2 + 1 Круг 10 1:31,411 (42) 11 Джэнсан Батан McLaren 65 2 + 1 Круг 8 1:30,563 (43) 12 Кевін Магнусэн McLaren 65 2 + 1 Круг 14 1:30,318 (43) 13 Феліпэ Маса Williams 65 3 + 1 Круг 9 1:30,468 (55) 14 Данііл Квят Toro Rosso 65 3 + 1 Круг 12 1:30,269 (59) 15 Пастор Мальданада Lotus 65 2 + 1 Круг 22 1:31,235 (39) 16 Эстэбан Гуцьерэс Sauber 65 3 + 1 Круг 13 1:30,666 (55) 17 Адрыян Зуціл Sauber 65 2 + 1 Круг 16 1:31,473 (38) 18 Жуль Б'яншы Marussia 64 2 + 2 Круга 18 1:31,784 (46) 19 Макс Чылтан Marussia 64 3 + 2 Круга 17 1:31,767 (44) 20 Маркус Эрыксан Caterham 64 2 + 2 Круга 19 1:33,350 (54) – Камуі Кабаясі Caterham 34 1 DNF 20 1:33,064 (25) – Жан-Эрык Вернь Toro Rosso 24 1 DNF 21 1:31,781 (18) Крыніца: f1.com

Пазіцыі пасля гонкі Пазіцыі пілотаў Паз. Пілот Ачкі 1 Льюіс Хэмілтан 100 2 Ніка Розберг 97 3 Фернанда Алонса 49 4 Себасцьян Фетэль 45 5 Даніэль Рык'ярда 39

Пазіцыі канструктараў Паз. Канструктар Ачкі 1 Mercedes 197 2 Red Bull-Renault 84 3 Ferrari 66 4 Force India-Mercedes 57 5 Williams-Mercedes 46

Заўвага: Адлюстрованы толькі першыя пяць пазіцый агульнага заліка.

Зноскі

Катэгорыя:Формула-1 Катэгорыя:Гран-Пры Іспаніі