Арам Саркісян, больш вядомы як Арам MP3 (; нар. , Ерэван, Арменія) — армянскі спявак, шоўмэн і комік, які быў абраны прадстаўляць Арменію на конкурсе песні «Еўрабачанне 2014», з песняй «Not Alone».«Aram Mp3 to represent Armenia in Copenhagen»«Armenia: Aram MP3 to represent Armenia in Copenhagen» «Aram MP3 to sing „Not Alone“ for Armenia»

Біяграфія Арам Саркісян нарадзіўся ў Ерэване 5 красавіка 1984 года. З дзяцінства марыў быць на вялікай сцэне, і яшчэ ў школе займаўся харавымі спевамі, удзельнічаў у школьных мерапрыемствах і тэатральных пастаноўках. У 2006 годзе скончыў Ерэванскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці фармацэўт.

Удзельнічаў у тэлепраекце «Дзве зоркі», гумарыстычным праекце «32 зуба», дзе рабіў пародыі на знакамітых спевакоў. Вядучы цэлага шэрагу тэлеперадач. Зараз удзельнічае ў гумарыстычным праекце «Vitamin Club». Аднойчы, у адной з тэлеперадач, адзін з яго калег жартам назваў яго «MP3», пасля чаго гэта мянушка замацавалася за выканаўцам, стаўшы ў выніку яго сцэнічным імем.

Еўрабачанне 2014 31 снежня 2013 года Арам MP3 быў абраны прадстаўляць Арменію на «Еўрабачанні 2014» з песняй «Not Alone»«Premiere of Armenian entry on March 14th», дзе заняў 4-е месца ў фінале.

Дыскаграфія Сінглы «Shine» (2013) «If I Tried» (2013) «Just Go On» (2013) «Not Alone» (2014)

Спасылкі

Катэгорыя:Арменія на конкурсе песні Еўрабачанне