Абдзі Іпекчы Арэна () — крытая мультыфункцыянальная спартыўная арэна ў Стамбуле.

Адкрыццё арэны адбылося ў 1986 годзе пасля доўгіх гадоў будаўніцтва ў раёне Зейтынбурну паблізу ад Канстанцінопальскай сцяны. Назва дадзена ў гонар рэдактара газеты «Міліет» Абдзі Іпекчы.Арэна Абдзі Іпекчы

Умяшчальнасць залы — 12500 гледачоў, побач знаходзіцца стаянка прыблізна на 1,5 тысячы аўтамабіляў.«World Stadiums — Stadiums in Turkey :: Marmara» Арэна з’яўляецца хатняй пляцоўкай для баскетбольных клубаў «Фенербахчэ-Улкер» і «Галатасарай Кафэ Краўн», а таксама жаночай каманды «Галатасарая».

Важнейшыя спартыўныя падзеі на «Абдзі Іпекчы Арэна»: 1992 — «Фінал чатырох» баскетбольнага Кубка Чэмпіёнаў. 1995 — Фінал баскетбольнага Кубка Еўропы. 2001 — Чэмпіянат Еўропы па баскетболу — фінальная частка. 2009 — Чэмпіянат Еўропы па валейболу сярод мужчын. 2012 — «Фінал васьмі» жаночай Еўралігі 2011/12. У верасні—кастрычніку 2014 года на арэне прайшлі матчы чэмпіяната свету па баскетболе сярод жанчын.

Акрамя спартыўных падзей тут праходзяць і іншыя мерапрыемствы. У 2004 годзе на арэне прайшоў фінал Еўрабачання. Eurovision Song Contest 2004 Final

Спасылкі

Арэны Чэмпіяната свету 2014 па баскетболу сярод жанчын

Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Турцыі Катэгорыя:Стамбул