Альжбета з Шыдлоўскіх Грабоўская гербу Любіч (; 1749 — , ) — каханка і марганатычная жонка караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якая мела на яго вялікі ўплыў.

Біяграфія Была дачкой плоцкага ваяводы Тэадора Шыдлоўскага і Тэрэзы з Віткоўскіх. У 1768 ажанілася з Янам Ежы Грабоўскім. Патаемна была каханкай Станіслава Аўгуста Панятоўскага і многія дзеці з яе шлюбу, насамрэч, былі ад яго. Верагодна, неўзабаве пасля смерці мужа ў 1789 патаемна вышла замуж за Станіслава Аўгуста. Тытулу каралевы не мела і лічылася палюбоўніцай. Мела, магчыма, толькі паводле чутак, уплыў на караля: менавіта ёй прыпісвалі схіленне караля да Таргавіцкай канфедэрацыі.

Падчас знаходжання караля ў Гродне Альжбета часта да яго прыязджала, а аднойчы ў адной з загарадных рэзідэнцый арганізавала баль, на які былі запрошаны высокапастаўленыя асобы з Расійскай імперыі (рускі пасол Я. Сіверс, Валконскія і інш.)http://sci-article.ru/stat.php?i=1541194770

З адрачэннем апошняга ад прастола разам з сынамі Міхалам і Станіславам паехала за ім у Санкт-Пецярбург. Пасля смерці Станіслава Аўгуста ў 1798 годзе вярнулася ў Польшчу, дзе апекавалася над мастакамі.

Дзеці Станіслаў Грабоўскі (1780—1845), граф, міністр-асветы Царства Польскага; Міхал Грабоўскі (1773—1812), генерал брыгады воскаў польскіх Варшаўскага княства; Ізабела Грабоўская (1770—1800), жонка Райскага, пасля Валентыя Фаўстына Сабалеўскага; Аляксандра Грабоўская (1771—1789), жонка Францішка Салезыя Красіцкага; Казімір Грабоўскі Канстанцыя Грабоўская.

Альжбета Альжбета Альжбета