Арменія ўдзельнічае ў Еўрабачанні з 2006 года. Упершыню краіна хацела ўдзельнічаць яшчэ за год да гэтага, але вяшчальнік зняў заяўку. Такім чынам, у 2006 годзе, на конкурсе ў Афінах (Грэцыя), краіну прадставіў Андрэ з песняй «Без твайго кахання» («Without Your Love»). Песня дайшла да фіналу конкурса, а ў фінале, 20 мая 2006 года, заняла восьмую пазіцыю, тым самым адзначыўшы ўдалы дэбют Арменіі.

Арменія ўпершыню не прайшла ў фінал Еўрабачання ў 2011 годзе, прадстаўніцы Эмі не хапіла аднаго бала, каб прайсці ў фінал. Акрамя таго, краіна таксама не дабралася да фіналу ў 2018 і 2019 гадах. Арменія рабіла перапынак ва ўдзеле ў 2012 годзе, з прычыны таго, што конкурс праходзіў у Азербайджане, з якім у Арменіі канфлікт з-за НКР. У 2021 годзе Арменія таксама адмовілася ад удзелу, таму што паміж краінамі адбылася вайна, і Арменія панесла вялікія страты.

За ўсю гісторыю ўдзелу Арменія атрымала ў фіналах 1476 балаў, а ў паўфіналах — 1266 балаў.

Удзельнікі

+Легенда табліцыПераможцаДругое месцаТрэцяе месцаЧацвёртае месцаПятае месцаАпошняе месцаАўтаматычны праход у фіналНе прайшла ў фіналНе ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана

Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал Месца Балы Месца Балы 2006 Андрэ Англійская «Without Your Love» «Без твайго кахання» 8 129 7 150 2007 Айко Англійская, армянская «Anytime You Need» «Калі табе патрэбна» 8 138Топ-10 мінулага года 2008 Сірушо Англійская, армянская «Qele, Qele» «Давай-давай» 4 199 2 139 2009 Інга Аршакян і Ануш Аршакян Англійская, армянская «Jan Jan» «Джан джан» 10 92 5 99 2010 Ева Рывас Англійская «Apricot Stone» «Абрыкосавы каменьчык» 7 141 6 83 2011 Эмі Англійская «Boom-Boom» «Бум-бум»Не прайшла 12 54 2012Не ўдзельнічала 2013 Dorians Англійская «Lonely Planet» «Самотная планета» 18 41 7 69 2014 Арам MP3 Англійская «Not Alone» «Не адзін» 4 174 4 121 2015 Genealogy Англійская «Don't Deny» «Сутыкнуцца з ценем» 16 34 7 77 2016 Івета Мукучан Англійская «Lovewave» «Хваля кахання» 7 249 2 243 2017 Арцвік Англійская «Fly with me» «Ляці са мной» 18 79 7 152 2018 Севак Ханагян Армянская «Qami» «Вецер»Не прайшоў 15 79 2019 Србук Англійская «Walking Out» «Выходзячы»Не прайшла 16 49 2020 Атэна Манукян Англійская «Chains On You» «Ланцугі на табе»Конкурс адменены 2021Не ўдзельнічала 2022 Роза Лін Англійская «SNAP» «Пстрычка пальцаў» 20 61 5 187 2023 Brunette Англійская, армянская «Future Lover» «Будучы каханы» 14 122 6 99

Гісторыя галасавання Станам на год гісторыя галасавання Арменіі выглядае наступным чынам:

Большасць балаў аддалі (фінал) Месца Краіна Балы 1 126 2 75 75 4 73 5 70 Большасць балаў атрымалі (фінал) Месца Краіна Балы 1 93 2 91 3 86 4 71 5 70 Большасць балаў аддалі (усяго) Месца Краіна Балы 1 217 2 146 3 141 4 121 5 102 Большасць балаў атрымалі (усяго) Месца Краіна Балы 1 187 2 158 3 146 4 142 5 141

Галерэя

Спасылкі Афіцыйны сайт Конкурса песні «Еўрабачанне»

Катэгорыя:Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Музыка Арменіі