Фізічны слой () ці фізічны узровень — гэта першы (найніжэйшы) узровень сеціўнай мадэлі OSI — яе фізічнае і электрычнае асяроддзе, у якім ідзе перадача інфармацыі.

Звычайна, фізічны узровень: Апісвае: Перадачу на прыкладах сеціўных тапалогій; Сінхранізацыю біт; Шматканальныя сістэмы сувязі; Паслядоўную (лагічна 5-вольтавую) перадачу інфармацыі. Параўноўвае: Аналагавае і лічбавае кадаванне; Вузкапалосную і шырокапалосную перадачу. Калі глядзець з пункту, што сеціва складаецца з абсталявання і праграмных сродкаў яго кантроля — фізічны слой адлюстроўвае менавіта першую частку: сеціўнае абсталяванне.

Гэты узровень (таксама як і канальны і сеціўны узроўні) з'яўляецца сеціўна-незалежным.

Адзінка вымярэння Адзінка вымярэння, якую ўжываюць у гэтым слоі — біт; то бок, на фізічным узроўні — сець перадае струменні бітаў праз адпаведныя фізічныя асяроддзі і інтэрфейсы.

Тэхнічныя сродкі Кабелі (кааксіальны, вітая пара, оптавалаконны) — альбо бяздротавае асяроддзе; Раз'ёмы (напрыклад «RJ-45»); Камутацыйныя панэлі; Плінты; Паўтаральнікі сігналаў; Шматструменевыя паўтаральнікі ці канцантратары; Пераўтваральнікі асяроддзя ці медыяканвертары (transceiver); MAU (Media Access Unit); Сеткавыя адаптары (NIC) — яны таксама задзейнічаны і на канальным ўзроўні.

Стандарты Такія сеціўныя стандарты як «100BASE-T» і «1000BASE-X» базуюцца на фізічным слоі: Лік «100» ў «100BASE-T» значыць 100 Мегабіт (100 000 000 біт), а «1000» ў «1000BASE-X» — адпаведна значыць 1 Гігабіт; Слова «BASE» — скарачэнне ад «basement»; Абрэвіятура «T» — пазначэнне кабеля тыпа «вітая пара» («Twisted pair», англійская мова).

Набор стандартаў IEEE 802.3 (якія вызначаюць канальны і фізічны узровень у дротавых Ethernet-сетках) рэалізуецца ў лакальных вылічальных сетках (LAN), а ў некаторых выпадках — і ў глабальных (WAN).802.1X Authenticated Wired Access Overview

Літаратура