Ракуту́н, Рэ́кут, Ро́кут — ручай у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ручая 20 км, плошча вадазбору 112 км². Вадазбор раўнінны. Ручай пачынаецца за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Ямнае, упадае ў Дняпро за 1 км у напрамку на захад ад вёскі Свержань. Рэчышча ручая часткова (паміж аўтамабільнымі дарогамі і ) каналізаванае. Прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.

Каля ручая населеныя пункты Малашкавічы, Асмолавічы, Серабранка, Свержань.

Літаратура

Катэгорыя:Ручаі Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Рагачоўскага раёна