Ота Геранімавіч Месмер (, ; ) — расійскі рымска-каталіцкі дзеяч, кіраўнік езуітаў краін СНД (2002—2008).

Біяграфія Нарадзіўся 14 ліпеня 1961 года ў Карагандзе (Казахская ССР) у шматдзетнай каталіцкай сям’і нямецкага паходжання.

1 верасня 1982 года ў Вільні ўступіў у ордэн езуітаў. 29 мая 1988 года рукапакладзены ў святары. У ліпені 1988 года пасля сканчэння Рыжскай вышэйшай каталіцкай духоўнай семінарыі па накіраванні кардынала Юліяна Вайвадса прыехаў служыць у Цалінаград (цяпер — Астана). Затым быў рэктарам Новасібірскай каталіцкай перадсемінарыі. Вечныя шлюбы склаў 2 кастрычніка 2001 года. Ад 2002 года — старшыня Незалежнага Расійскага рэгіёна Таварыства Ісуса.

28 кастрычніка 2008 года быў знойдзены забітым у Маскве разам з эквадорскім святаром Вікторам Бетанкурам.

Спасылкі Два священника ордена иезуитов убиты в Москве Убиты два священника Общества Иисуса Убийство иезуитов в Москве: следствие ищет близкого друга одного из священников Четырнадцать лет за убийство иезуита

Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Расіі Катэгорыя:Езуіты Расіі Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Казахстана