Леапольд I (; — ) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 18 ліпеня 1658 года, кароль Венгрыі з 27 чэрвеня 1655 годаКаранаваны ў гэты ж дзень., кароль Чэхіі з 14 верасня 1656 года, другі сын імператара Фердынанда III і Марыі Ганны Іспанскай.
Валадаранне Леапольда I адзначана вострым суперніцтвам з Людовікам XIV за гегемонію ў Еўропе. У яго кіраванне туркі беспаспяхова аблажылі Вену і было распачата вызваленне ад іх Венгрыі. У цэлым Леапольду ўдалося ўмацаваць імперыю, якая стаяла пасля Вестфальскага міру на грані развалу, што дазволіла ёй праіснаваць яшчэ стагоддзеШиндлинг А., Циглер В. Кайзеры: Священная Римская империя, Австрия, Германия. Ростов-на-Дону: «Феникс», 1997. С. 206..
Біяграфія Нарадзіўся 9 чэрвеня 1640 года, выхоўваўся спачатку ў езуітаў для прыняцця духоўнага сану, але пасля смерці старэйшага брата, Фердынанда (1654), стаў спадчыннікам аўстрыйскіх земляў і быў абвешчаны каралём венгерскім і чэшскім. Пасля смерці бацькі (1657) Леапольд I, нягледзячы на ўсе інтрыгі Людовіка XIV, які жадаў атрымаць імператарскую карону, быў абраны ў германскія імператары і каранаваны 18 ліпеня 1658 года дзякуючы садзейнічанню курфюрста Фрыдрыха-Вільгельма Брандэнбургскага.
Ён любіў і заахвочваў да заняткаў гісторыяй і прыродазнаўчымі навукамі, заступаўся за музыкантаў, быўшы сам таленавітым кампазітарам-аматарам, заснаваў універсітэты ў Інсбруку, Ольмюцы і Брэслау; Леапольдаўскае таварыства прыродазнаўцаў захоўвае яго імя. Пасля смерці эрцгерцага Жыгімонта Франца Цірольскага (1665) Леапольд I набыў графства Ціроль і выкупіў у Польшчы сілезскія княствы Опельн і Ратыбор, закладзеныя ёй Фердынандам III.
Яго знешняя палітыка праходзіла ва ўмовах суперніцтва з французскім каралём Людовікам XIV, які даводзіўся Леапольду стрыечным братам. Леапольд быў непрыгожы. Ён вельмі рэдка выязджаў за межы аўстрыйскіх уладанняў. Моцныя палітыкі доўга не затрымліваліся пры двары імператара. У 1670 годзе, магчыма пад уплывам сваёй першай жонкі-іспанкі, выгнаў яўрэяў з Вены.
Удзел у войнах
Нерашучы і схільны да дэпрэсій Леапольд I быў шчырым прыхільнікам міру, але акалічнасці ўцягнулі яго ў шматгадовыя войны. На прэсбургскім сойме яму ўдалося замацаваць за сабой Венгрыю, але яго крайняя няцерпнасць праявілася ў жорсткіх праследах венгерскіх кальвіністаў.
Разам з каралём польскім і курфюрстам брандэнбургскім ён браў удзел у вайне з Карлам X Шведскім і яго саюзнікам, Георгам Ракацы Сяміградскім. Умяшанне Турцыі ў смуты Сяміграддзя ўцягнула венскі двор у вайну з Портай. У 1663 годзе туркі ўварваліся ў Венгрыю, але былі разбіты генералам Раймундам Монтэкуколі ў бітве пры Сентгатхардзе (1664). Не скарыстаўшыся гэтай перамогай, імператар Вашварскім перамір’ем замацаваў за Портай Гросвардэйн і Нейгейзель.
Вайна неўзабаве аднавілася; пратэстанцкая нацыянальная партыя падняла мяцеж (1678—1682), і закліканыя ёю на дапамогу туркі ў 1683 годзе дашлі да Вены, якую трымалі ў аблозе з 14 ліпеня па 12 верасня. Ад разгрому Аўстрыя была выратавана толькі перамогай пры Каленбергу каля Вены (12 верасня 1683 года). Леапольд I перайшоў да наступальных дзеянняў, якія ўвянчаліся Карлавіцкім мірам.
З войнаў яго з Людовікам XIV першая (1672—1679) і другая (1688—1697) былі няўдалымі для Аўстрыі. Найбольш добрай для яе была трэцяя вайна — вайна за іспанскую спадчыну, у якой бітва пры Гохштэце была апошнім бліскучым трыумфам Леапольда I, вымушанага ў той жа час змагацца з новым паўстаннем венграў пад кіраўніцтвам Ферэнца II Ракацы.
Сям’я У 1666 годзе Леапольд I ажаніўся з пляменніцай, іспанскай інфантай Маргарытай Тэрэзай (1651—1673), дачкой караля Філіпа IV і сваёй уласнай сястры Мар’яны Аўстрыйскай. З шасці дзяцей выжыла толькі адна дачка: Фердынанд Венцэль (1667—1668) Марыя Антонія (1669—1692), эрцгерцагіня Аўстрыйская, жонка курфюрста Максіміліяна II Эмануэля Іаган Леапольд (1670) Марыя Ганна (1672)
У 1673 годзе Леапольд ажаніўся з Клаўдзіяй Феліцытатай, эрцгерцагіні Аўстрыйскай (1653—1676). У іх нарадзіліся дзве дочкі, памерлі ў маленстве: Ганна Марыя (1674—1674) Марыя Іозефа (1675—1676)
У 1676 годзе ён ажаніўся ў трэці раз з Элеанорай Нойбургскай (1655—1720), дачкой Філіпа Вільгельма Нойбургскага, з якой меў дзесяць дзяцей, з якіх выжылі сямёра: Іосіф (1678—1711), будучы імператар Іосіф I Марыя Елізавета (1680—1741), штатгальтар Аўстрыйскіх Нідэрландаў, Марыя Ганна (1683—1754), каралева Партугаліі, у шлюбе з каралём Партугаліі Жуанам V, Марыя Тэрэза (1684—1696), Карл (1685—1740), будучы імператар Карл VI, Марыя Іозефа (1687—1703), Марыя Магдалена (1689—1743). Марыя Маргарыта (1690—1691)
Літаратура Надрукавана яго перапіска на італ. мове з патарам Марка д’Авіяна (Грац, 1878). Baumstark, «Kaiser Leopold I» (Фрэйберг, 1873). Scheichl, «L. I und die oesterreichische Politik 1667-68» (Лпц., 1888). в сборнике Онкена — Erdmansdörffer, «Deutsche Geschichte 1648—1740» (Б., 1892-94). Maria Goloubeva, The Glorification of Emperor Leopold I in Image, Spectacle and Text (Mainz, 2000) (Veröffentlichungen des Instituts für Europäische Geschichte. Abteilung für Universalgeschichte, 184). Jutta Schumann, Die andere Sonne. Kaiserbild und Medienstrategien im Zeitalter Leopolds I (Berlin, 2003) (Colloquia Augustana, 17).
Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Каралі венгерскія Катэгорыя:Каралі чэшскія Катэгорыя:Прэтэндэнты на трон Іспаніі Катэгорыя:Кампазітары — аўтары рэквіемаў