Марыя Ганзага (; 29.07.1609, Мантуя — 14.08.1660, там жа) — дачка герцага Мантуанскага і Манферацкага Франчэска IV з роду Ганзага, герцагіня Манферата, у шлюбе — герцагіня Невера і Рэтэля.

З 1637 па 1647 год была рэгентам пры непаўналетнім сыне, Карла II Ганзага-Невер, герцагу Мантуі.

Біяграфія Марыя Ганзага нарадзілася 29 ліпеня 1609 года ў Мантуі. Яна была старэйшай дачкой і адзіным выжылым дзіцем у сям'і Франчэска IV Ганзага, герцага Мантуі і Манферата і Маргарыты Савойскай, дачкі Карла Эмануэля I, герцага Савойскага.

Марыі Ганзага быў тры гады, калі ў 1612 годзе герцаг Франчэска IV сканаў ва ўзросце дваццаці шасці гадоў. Да яе адышло герцагства Манферата. Фердынанда I Мантуанскі даручыў пляменніцу клопатам манашак у кляштары Святой Урсулы ў Мантуі.Марыя Ганзага на сайце Italia donna

Марыя Ганзага выйшла замуж за Карла Ганзага, герцага Невера і Рэтэля. Пасля смерці двух сваіх дзядзькоў, яе цесць Карла I Ганзага, прадстаўнік бакавой галіны роду, атрымаў ва ўладанне герцагства Мантуі. Заўдавела ў 1631 годзе. Пасля смерці цесця ў 1637 годзе, яна стала рэгентам пры непаўналетнім сыне.

Марыя Ганзага змагла аднавіць феод, спустошаны ў 1630 годзе арміяй Свяшчэннай Рымскай імперыі. Захаваўшы дружалюбныя адносіны з Францыяй, яна ўсталявала дружалюбныя адносіны з імперыяй і з Іспаніяй, у чым ёй дапамагла яе цётка, якая імператрыца-ўдава Элеанора Мантуанская.

Пры непасрэдным удзеле Марыі Ганзага былі заключаны дынастычныя шлюбы яе дзяцей — у 1649 годзе сына з Ізабелай Кларай фон Габсбург, дачкой эрцгерцага Леапольда V Аўстрыйскага і ўнучкай імператара Фердынанда II, і ў 1651 годзе дачкі з імператарам Фердынандам III.

Марыя Ганзага была ініцыятарам шматлікіх рэформаў, якія аднавілі эканоміку герцагства і стымулявалі рост колькасці насельніцтва. У 1647 годзе, перадаўшы стырны кіравання над Мантуяй сыну, яна выдалілася на вілу Фаварыта, дзе сканала 14 жніўня 1660 года.Santuario Beata Vergine Maria delle Grazie - Grazie di Curtatone (Mantova)

Сям'я У сям'і Карла Ганзага-Невер і Марыі Ганзага нарадзіліся двое дзяцей. Карла II Ганзага-Невер (31.10.1629—14.08.1665); Элеанора Ганзага-Невер (18.11.1630—06.12.1686).

Спасылкі Sardimpex.com : Gonzaga - Marchesi e Duchi sovrani di Mantova Марак Міраслаў. «Сям'я Ганзага» на сайце [http://genealogy.euweb.cz Genealogy.EU

Катэгорыя:Ганзага Катэгорыя:Герцагі манферацкія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XVII стагоддзя