Феліцыян Шчасны Каварскі (; , пад Беластокам — , Канстанцін-Язёрна) — польскі мастак, скульптар і педагог. Член польскіх мастацкіх аб’яднанняў «», «» і «».
Біяграфія Нарадзіўся ў 1890 годзе ў пад Беластокам. У 1902—1908 гадах навучаўся ў мастацкай школе ў Адэсе, у 1910—1918 гадах у Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу.
У 1920 годзе вярнуўся ў Польшчу. Жыў спачатку ў Торуні, але ўжо з 1923 года стаў прафесарам манументальнага жывапісу Кракаўскай акадэміі мастацтваў. У 1928 годзе ўдзельнічаў у стварэнні паліхромнага роспісу сцен фасадаў — будынкаў рынку Старога горада ў Варшаве. Атрымаўшы замову на роспіс некалькіх плафонаў у замку на Вавелі, верагодна, распачаў вандроўку ў Нясвіж і Мір для вывучэння старадаўніх замкаў і іх манументальнага ўбрання.
У 1930 годзе перабраўся ў Варшаву і стаў прафесарам Варшаўскай акадэміі мастацтваў. Крытыкі бачылі ў яго творчасці ўплыў пецярбургскага аб’яднання «Свет мастацтва». Пасля вайны творца працягваў выкладаць у Акадэміі. Памёр у 1948 годзе ў Канстанціне пад Варшавай. Яго работы захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.
Спасылкі Рарытэты музейнай калекцыі
Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта Катэгорыя:Скульптары Польшчы Катэгорыя:Педагогі Польшчы Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў