Цімафей (, ; каля , Лістра, Галатыя, Рымская імперыя — каля , Эфес, Рымская імперыя) — апостал ад сямідзесяці, вучань апостала Паўла, першы біскуп эфескіEusebius, Historia Ecclesiastica 3.4; translated by G.A. Williamson, Eusebius: The History of the Church (Harmonsworth: Penguin, 1965), p. 109.

Цімафей быў, як паведамляюць Дзеянні Святых Апосталаў, сынам іўдзейкі, якая звярнулася ў хрысціянства, і грэка. У Другім пасланні да Цімафея паведамляюцца імёны яго маці — Эўніка, і бабулі, таксама хрысціянкі, — Лаіда. Цімафей жыў у горадзе Лістра ў правінцыі Лікаонія. Ён звярнуўся, верагодна, пад уплывам пропаведзі апостала Паўла ў Лістры падчас яго першага падарожжа (Дз 14:5—22), каля 48—49 гадоў. thumb|left|Выява Цімафея, 1-га біскупа Эфескага з «Нюрнбергскай Хронікі» Хартмана Шэдэля, (1493)

Падчас свайго другога падарожжа Павел зноў наведаў Лістру і на гэты раз узяў Цімафея з сабой (). Цімафей быў адным з самых верных і любімых вучняў апостала, Павел называў яго «мой любімы і верны ў Госпадзе сын». Цімафей, нягледзячы на маладосць, выконваў шэраг важных даручэнняў апостала — ён прапаведаваў у Фесалоніках (), настаўляў у веры ў Карынфе ().

Вызваліўшыся з свайго першага зняволення ў Рыме, апостал Павел распачаў з Цімафеем паездку на Усход, і пакінуў Цімафея ў Эфесе біскупам. Калі Павел ізноў быў заключаны ў Рыме пад варту, Цімафей наведаў яго ў зняволенні. Пасля смерці Паўла ў 67 годзе Цімафей вярнуўся ў Эфес. Пра яго апошнія гады дакладнай інфармацыі няма, паданне паведамляе, што ён, як і яго настаўнік, памёр мучанікам каля 80 года.

Да Цімафея звернуты два пастырскія пасланні апостала Паўла (1-ае, 2-ое), якія ўвайшлі ў склад Новага Запавету.

Спасылкі

St. Timothy, Bishop and Martyr

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лістры Катэгорыя:70 апосталаў Катэгорыя:Персанажы Новага Запавету Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя Катэгорыя:Свяшчэннамучанікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў I стагоддзі Катэгорыя:Памерлі ў I стагоддзі Катэгорыя:Біскупы эфескія Катэгорыя:Дзеянні святых апосталаў Катэгорыя:Памерлі ў Эфесе