__NOTOC__ Медаль «Залатая Зорка»

Геро́й Саве́цкага Саю́за — найвышэйшая ўзнагарода СССР. Ганаровае званне, якім узнагароджвалі за подзвіг або выдатныя заслугі падчас баявых дзеянняў, а таксама, як выключэнне, у мірны час.

Званне ўстаноўлена Пастановай ЦВК СССР ад 16 красавіка 1934, дадатковы знак адрознення для Героя Савецкага Саюза — медаль «Залатая Зорка» — вызначаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 жніўня 1939 года. Званне магло надавацца некалькі разоў. Толькі тры чалавекі сталі тройчы Героямі, і толькі два атрымлівалі ўзннагароду чатыры разы. 7 чалавек — ураджэнцаў Беларусі сталі двойчы Героямі. Акрамя іх, пасля вайны званне Героя Сацыялістычнай Працы было прысвоена двум людзям: Кірылу Арлоўскаму і Пятру Машэраву.

Павел ЕмяльянавічКупрыянаў <small>Сяргей ІванавічГрыцавец

У гэтым спісе прадстаўлены Героі Савецкага Саюза, якія нарадзіліся ў Беларусі. Спіс змяшчае інфармацыю пра нацыянальнасць ўзнагароджанага, сучаснай вобласці Рэспублікі Беларусь, дзе цяпер знаходзіцца месца нараджэння ўзнагароджанага, даце Указа аб прысваенні звання, родзе войскаў, пасадзе, воінскім званні Героя на час надання звання, гадах жыцця з пазначэннем дат паводле новага і старога стыляў (дзе трэба). У асобных табліцах прыводзяцца двойчы ўзнагароджаныя, а таксама горад-герой і крэпасць-герой.

Першымі ўзнагароджанымі былі Мікалай Сяліцкі і Павел Купрыянаў (удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Іспаніі; званне нададзена пасмяротна 31 снежня 1936 года), першым, хто быў удастоены ўзнагароды двойчы як у Беларусі, так і ва ўсім СССР, быў Сяргей Грыцавец (удзельнік Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, баях на Халхін-Голе; першы раз званне нададзена 22 лютага 1939 года).

Найбольшая колькасць была ўзнагароджана за час Вялікай Айчыннай вайны (448 беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі). Першым узнагароджаным — выхадцам з Беларусі стаў лётчык-знішчальнік Аляксей Антоненка, першым беларусам паводле паходжання — лётчык-бамбардзіроўшчык Мікалай Гастэла. У дзвюх сем'ях было ўзнагароджана два чалавекі (браты Вайнрубы і браты Лізюковы).

Змест: Двойчы Героі Савецкага саюза Грамадзянская вайна ў Іспаніі Асваенне Арктыкі Япона-кітайская вайна 1937—1945 Савецка-фінская вайна Вялікая Айчынная вайна Савецка-японская вайна Карэйская вайна Асваенне новай ваеннай тэхнікі Барацьба са злачыннасцю Вайна ў Афганістане 1979—1989Крэпасць-Герой і горад-Герой Гл. таксама Заўвагі Літаратура Спасылкі

Двойчы Героі Савецкага Саюза

№п/пФотаПрозвішчаІмя Па бацькуНацыянальнасцьРодвойскПерыядГады жыццяСтаронка на сайце «Героі краіны»1Павел Якаўлевіч Галавачоўбеларусвёска КашалёўБуда-Кашалёўскі р-нГомельскай вобласці 1.151943 камандзір звяна гвардыі старшы лейтэнант Вялікая Айчынная вайна — 2 ліпеня 1972 года495 29.061945 намеснік камандзіра эскадрыллі гвардыі капітан2 Сяргей Іванавіч Грыцавец беларус вёска БараўцыБаранавіцкі раёнБрэсцкай вобласці 22.021939 камандзір эскадрыллі маёр Грамадзянская вайна ў Іспаніі  — 16 верасня 1939 108029.081939камандзір групыБаі на Халхін-Голе3 Іосіф Іракліевіч Гусакоўскі беларус вёска ВарадзькоўКрычаўскі раёнМагілёўскай вобласці 23.091944 камандзір брыгады гвардыі палкоўнік Вялікая Айчынная вайна  — 20 лютага 1995 12296.0419454 Уладзімір Васільевіч Кавалёнак беларус вёска БелаеКрупскі раёнМінскай вобласці 02.111978 камандзір касмічнага карабля палкоўнік Асваенне космасу нар. 3 сакавіка 1942 года 84226.0519815 Пётр Ільіч Клімук беларус вёска КамароўкаБрэсцкі раёнБрэсцкай вобласці 28.121973 камандзір касмічнага карабляпадпалкоўнік Асваенне космасу нар. 10 ліпеня 1942 года 130927.071975палкоўнік6 Сцяпан Фёдаравіч Шутаў беларус ГлушаБабруйскі раёнМагілёўскай вобласці 10.011944 намеснік камандзіра корпуса гвардыі палкоўнік Вялікая Айчынная вайна  — 17 красавіка 1963 года 37113.0919447 Іван Ігнацьевіч Якубоўскі беларус вёска ЗайцаваГорацкі раёнМагілёўскай вобласці 10.011944 камандзір брыгады палкоўнік Вялікая Айчынная вайна  — 30 лістапада 1976 года 37023.091944камандзір корпуса

Героі Савецкага Саюза