DVD-прайгравальнік або DVD-плэер () — прылада, якая прайграе дыскі DVD, звычайна фарматаў DVD-Video і DVD-Audio. Галоўным апаратным складнікам прылады з’яўляецца аптычны прывад для чытання інфармацыі з аптычнага дыска. Праграмны складнік DVD-плэера — гэта ўбудаваная праграма для апрацоўкі і прайгравання змесціва дыска.

Таксама DVD-плэерамі называюць прыкладныя праграмы, прызначаныя для прайгравання DVD-відэа на камп’ютары.

Існуе вялікая колькасць прылад, здольных прайграваць DVD-дыскі рознага змесціва і фармату. Да асноўных можна аднесці: камп’ютар ці ноўтбук з убудаваным DVD-прывадам; пераносныя DVD-прайгравальнікі з убудаваным відэаэкранам, у тым ліку аўтамабільныя DVD-прайгравальнікі; пераносныя DVD-прайгравальнікі без убудаванага відэаэкрана; сучасныя гульнявыя кансолі з DVD-прывадам; стацыянарныя DVD-прайгравальнікі; разнастайныя гібрыды стацыянарных прайгравальнікаў з цвёрдым дыскам, VHS-відэамагнітафонам) альбо CD-прайгравальнікам; DVD-рэкордэры — прылады, здольныя не толькі прайграваць, але і запісваць DVD-дыскі

Стацыянарныя прайгравальнікі прызначаны для ўжывання ў складзе хатняга кінатэатру ці непасрэдна з тэлевізарам. Шэраг мадэляў мае магчымасць прайгравання іншых фарматаў: MP3, Audio-CD, VCD, SVCD, JPEG, DVD-Audio і відэафайлаў у фармаце MPEG-4, запісаных на DVD-дыск, а таксама выканання караоке. Многія кітайскія мадэлі абсталяваны эмулятарамі старых гульнявых прыставак і маюць у камплекце геймпад і дыск з гульнямі. Існуюць гульні для DVD-плэераў (інтэрактыўныя DVD-Video), у асноўным навучальныя і квэсты (не варта блытаць з DVD-ROM носьбітамі для PC). Таксама сучасныя мадэлі маюць убудаваны USB-раздым для прайгравання відэа і аўдыя файлаў розных фарматаў з USB-flash носьбітаў.

Тэхнічныя дэталі

DVD-прайгравальнік павінны выконваць наступныя задачы: Чытаць DVD дыскі у фарматах ISO — UDF версіі 1,02 апцыянальна расшыфроўваць інфармацыю з сістэм абароны кантэнта CSS (Content Scramble System) або Macrovision чытаць і выконваць згодна коду DVD рэгіянальныя блакіраванні і выводзіць на экран папярэджанні, калі DVD не падтрымліваецца дэкадзіраваць паток MPEG-2 відэа з максімум 10 Мбіт/с (пікавы), альбо 8 Мбіт/с (сталы) дэкадзіраваць гук у MP2, PCM ці AC-3 фарматах і выводзіць (з неабавязковым AC-3 у стэрэа паніжэнні) на стэрэа-раздым, аптычны ці лічбавы электрычны раздым выводзіць відэасігнал, альбо адзін аналагавы (у NTSC, PAL альбо SECAM фармат) на кампазітны, S-Video, SCART, альбо гняздо кампанентнага відэа, альбо лічбавы на DVI ці HDMI раздым

Гл. таксама Носьбіт інфармацыі Upscale — функцыя павелічэння раздзяляльнасці выявы ў некаторых DVD-прайгравальніках.

Катэгорыя:Бытавая электроніка Катэгорыя:Відэатэхніка