Карл Іва́навіч Ро́сі (; 1775—1849) — расійскі архітэктар італьянскага паходжання, аўтар шматлікіх будынкаў і архітэктурных ансамбляў у Санкт-Пецярбургу і яго ваколіцах.

Біяграфія Карла дзі Джавані (Карл Іванавіч) Росі нарадзіўся ў Неапалі. З 1787 года разам з маці, балерынай Гертрудай Росі, і айчымам, выдатным балетным танцорам , жыў у Расіі, у Санкт-Пецярбургу, куды быў запрошаны яго знакаміты айчым.

У 1788 годзе Росі паступае ў вядомую нямецкую школу . Будучы з дзяцінства звязаным са светам мастацтваў, Росі навучаўся ў архітэктара Вінчэнца Брэна. У 1795 ён паступае на службу ў Адміралцейскую калегію архітэктуры чарцёжнікам. З 1796 быў памочнікам Брэна на будаўніцтве Міхайлаўскага замка. У 1801 годзе робіцца архітэктурным памочнікам 10 класа. У 1802 годзе Росі атрымлівае замежную камандзіроўку для завяршэння адукацыі і выязджае на два гады ў Італію.

У 1806 годзе Росі становіцца архітэктарам Кабінета. Аднак спачатку ён атрымлівае працу не як архітэктар, а як мастак па фарфоры, і два гады працуе на фарфоравым і шкляным заводзе. У жніўні 1808 Росі камандзіраны ў Маскву, у . З маскоўскіх твораў дойліда (неагатычная Кацярынінская царква ў Крамлі, драўляны тэатр на Арбацкай плошчы) практычна нічога не захавалася. У 1809 годзе Росі займаецца перабудовай Кацярыны Паўлаўны ў Цверы.

У 1815 годзе Росі вяртаецца ў Санкт-Пецярбург. У 1816 годзе ён прызначаны членам . Да ранніх работ Росі ў Пецярбургу і яго ваколіцах адносяцца рэканструкцыя Анічкава палаца (1816), шэраг павільёнаў і бібліятэка ў (1815—1822), Ялагін палац з аранжарэяй і павільёнамі (1816—1818).

Галоўнай сферай дзейнасці Росі стала стварэнне гарадскіх архітэктурных ансамбляў. Шмат у чым дзякуючы яму Пецярбург атрымаў новае аблічча, ператварыўшыся ў цэнтр гіганцкай імперыі, ганарлівай сваімі перамогамі над Напалеонам. Яго праекты мелі гарманічнае спалучэнне архітэктурных форм з алегарычнай скульптурай, наватарскія канструктыўныя прыёмы (напрыклад, металічныя перакрыцці).

Выдатнае архітэктурнае і горадабудаўнічае майстэрства Росі ўвасоблена ў ансамблях Міхайлаўскага палаца з прылеглымі да яго садам і плошчай (1819—1825), Палацавай плошчы з грандыёзным дугападобным будынкам Галоўнага штаба і трыумфальнай аркай (1819—1829), Сенацкай плошчы з будынкамі Сената і Сінода (1829—1834), з будынкамі Александрынскага тэатра (1827—1832), новага корпуса і двума аднароднымі працяглымі карпусамі Тэатральнай вуліцы (цяпер вуліца Дойліда Росі).

Увайшоўшы ў канфлікт з асяроддзем Мікалая I, Росі ў 1832 годзе сышоў у адстаўку, звольніўшыся «ад усіх заняткаў па будынках». Адной з апошніх пабудоў Росі была званіца Юр’ева манастыра блізу Вялікага Ноўгарада.

Архітэктар памёр у Санкт-Пецярбургу. Быў пахаваны на . Перапахаваны ў некропалі Аляксандра-Неўскай лаўрыМогила К. И. Росси в Александро-Невской Лавре .

Фільмаграфія Творчасці архітэктара прысвечаны фільмы «Росси» і «Павловский дворец» дакументальнага цыклу «Красуйся, град Петров!» (2011—2013).

Літаратура Вейнерт Н. Росси. М.-Л.: Искусство, 1939. Гримм Г. Г. Ансамбли Росси. Площадь искусств и площадь Островского. М.-Л.: Искусство, 1946. Жилинский Я. Здание Главного штаба. Исторический очерк. СПб., 1892. Пилявский В. И. Зодчий Росси. М.-Л.: ГИАиГ, 1951. Росси, Карл Иванович (1775—1849). Каталог архитектурных чертежей и проектов предметов прикладного искусства. К 200-летию со дня рождения. Л., 1975. Тарановская М. З. Карл Росси. Архитектор. Градостроитель. Художник. Л.: Стройиздат, 1980. Карпова Е. В., Кузнецов С. О. Исчезнувшие интерьеры Строгановского дворца // Памятники культуры. Новые открытия. 1999. М., 2000, С.480-492 [о работе Росси в Строгановском дворце]. Турчин В. С. Александр I и неоклассицизм в России. Стиль империи или империя как стиль. М.: Жираф, 2001. Шуйский В. К. Карло Росси. СПб.: Стройиздат, 2001.

О. Форш Михайловский замок. Л.: Классики и современники. Советская литература, 1946.

Спасылкі

200 лет со дня рождения К. И. Росси 1775—1975 Серия спичечных этикеток к 200-летнему юбилею

Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга

Катэгорыя:Архітэктары класіцызму Катэгорыя:Абруселыя італьянцы Катэгорыя:Архітэктары Цверы Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Памерлі ад халеры