Ай-Петры (, ) — адна з найбольш вядомых вяршынь Крымскіх гор, вышыня — 1234,2 м. Знаходзіцца на Ай-Петрынскай яйле, на поўнач ад Алупкі, над пасёлкам Караіз. Назва гары паходзіць з грэчаскай мовы, азначае «гара Святога Пятра».

Зубчастыя скалы вяршыннай зоны, якія ўтварыліся ў выніку выветрывання, узнімаюцца над яйлой на 20-30 м і крута абрываюцца да мора. Складаецца з вапнякоў. Шматлікія карставыя формы рельефу (лейкі, пячоры, шахты). На вяршыні — тысячагадовы ціс і букава-грабавы гай. Вяршыня Ай-Петры найветранейшае месца ва Украіны, 125 дзён на год дзьме вецер з хуткасцю не меней за 50 м/с.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Крымскія горы