Ота Скарцэні (, 12 чэрвеня 1908, Вена, Аўстра-Венгрыя — , , Іспанія) — найвядомейшы нямецкі дыверсант; оберштурмбанфюрар СС, які праславіўся ў гады Другое сусветнай вайны сваімі паспяховымі спецаперацыямі. Самая вядомая аперацыя Скарцэні — вызваленне са зняволення зрынутага Беніта Мусаліні.

Біяграфія Ота Скарцэні нарадзіўся 12 чэрвеня 1908 годзе ў Вене ў сям'і патомных ваенных. Быў студэнтам у 1920-я гады. На яго рахунку 15 студэнцкіх двубояў на шпагах. Шнар на яго левай шчацэ — вынік ранення, атрыманага падчас аднаго з такіх паядынкаў. Член «Акадэмічнага легіёна».

Блізка пазнаёміўся з Кальтэнбрунерам, які рэкамендаваў яго ў НСДАП у 1931 годзе і неўзабаве пасля гэтага ўступіў у СА. У 1934 годзе ўступіў у 89-ы штандар СС, які пачаткаў нацысцкі путч у Вене. У гэтых арганізацыях ён з самага пачатку выявіў свае лідарскія якасці.

У 1938 годзе падчас аншлюса Аўстрыі нацысцкай Германіяй арыштаваў прэзідэнта Аўстрыі Вільгельма Мікласа і канцлера Шушніга.

10 лістапада 1938 годзе Скарцэні ўдзельнічаў у «Крыштальнай ночы», пасля якой стаў уладальнікамНовы Венскі Часопіс раскошнай вілы, гаспадар якой, яўрэй, бясследна знік, а шэраг прадпрыемстваў, якія належалі яўрэям, пасля арыізацыі далучыў да фірмы свайго цесця.

У 1944 годзе Скарцэні сустракаўся з Радаславам Астроўскім, Усеваладам Родзькам і Міколам Абрамчыкам, яны дамовіліся пра супрацоўніцтва ў пошуку навабранцаў і супрацоўнікаў для дыверсійных школ, якія маглі б навучаць разведчыкаў.Perry Biddiscombe: The SS Hunter Battalions: The Hidden History of the Nazi Resistance Movement 1944-45. Tempus, 2006. ISBN 0752439383 С. 65 Google Books

Кінаўвасабленні 1972 — Вызваленне — Флярын П'ерсык 1977 — Салдаты волі — Бруна Ая 1985 — Бітва за Маскву 1985 — Mussolini: The Untold Story (тэлесерыял) ЗША — Вольф Кахлер 1985 — Mussolini and I (фільм) Францыя-Італія-Германія — Харальд Дытл 2007 — Галоўны калібар — Улад Дэмін 2010 — Замах — Анатоль Каценьяў

Літаратура Отто Скорцени. «Секретные задания РСХА» . АСТ, 1999 (ISBN 5-222-00785-5) — Книга доступна к прочтению на интернет-сайте FictionBook.ru «Отто Скорцени и секретные операции Абвера». Антология. Вече, 2000 (ISBN 5-7838-0582-3) Отто Скорцени. «Диверсия — моё ремесло». Русич, 2001 (ISBN 5-8138-0346-7) Отто Скорцени. «Неизвестная война». Попурри, 2003 (ISBN 985-438-736-4) Deutsche Biographische Enzyklopädie, том 9 Schmidt — Theyer, издательство K.G. Sauer, Мюнхен 1998, (ISBN 3-598-23169-5)

Спасылкі

Артыкул Старасціна «„Супердыверсант“ Ота Скарцэні» http://www.vokrugsveta.ru/vs/article/1010/ Артыкул часопіса «Вакол Свету» «Аперацыя дучэ» http://www.vokrugsveta.ru/vs/article/1087/ 2я частка «Аперацыі дучэ»

Катэгорыя:Афіцэры СС Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Дуэлянты Катэгорыя:Мемуарысты Германіі Катэгорыя:Дыверсанты Катэгорыя:Падпалкоўнікі Германіі Катэгорыя:Постаці паветрана-дэсантных войскаў Трэцяга рэйха Катэгорыя:Пахаваныя на Дэблінгскіх могілках