Баха́йскі заліў (Бахайва́нь, ) — заліў у паўночна-заходняй частцы Жоўтага мора ля берагоў Кітая даўжынёй каля 280 км з глыбінямі да 40 м. Ад адкрытага мора аддзелены Шаньдунскім паўвостравам (паўвостравам Шаньдун) з поўдня і Ляадунскім паўвостравам з усходу.
Назва У кітайскай (і, часта, міжнароднай) тэрміналогіі ўвесь Бахайскі заліў называецца проста «Бахай» (гэта значыць «мора Бо», «Бахайскае мора»); яго заходні ўскраек, які ўразаецца ў сушу да Цяньцзіня, завецца Бахайскім залівам (渤海湾, Бахайвань); паўночная частка, у якую ўпадае Ляахэ — Ляадунскім залівам (Ляадун-вань), а паўднёвая, ля берагоў Шаньдунскага паўвострава — залівам Лайчжоу (莱州湾, Лайчжоу-вань).
Гідралогія У Бахайскі заліў упадаюць рэкі Хуанхэ, Хайхэ і Ляахэ. Характарызуецца паўсутачнымі прылівамі да 3,5 м.
Замярзае ўзімку ў прыбярэжнай частцы. З 1980 адзначана тэндэнцыя скарачэння перыяду лёдаставу і змяншэння колькасці лёду ў Бахайскім заліве.
Гаспадарчае выкарыстанне У акваторыі заліва вядзецца прамысловае рыбалоўства. На шэльфе выяўлены радовішчы нафты, у прыватнасці — радовішча Луда і група радовішчаў Бачжун.
thumb|Гара-востраў Біцзяшань (акруга Цзіньчжоу), у паўночнай частцы Ляадунскага заліва. На ўзбярэжжы заліва размешчаны порт Тангу, які з’яўляецца аванпортам горада Цяньцзіня. На заліве ж стаіць і курортны горад Ціньхуандаа.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жоўтае мора Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Залівы Кітая