Померанская бухта (, , ) — заліў у паўднёвай частцы Балтыйскага мора каля берагоў Германіі і Польшчы.

Паўднёвай мяжой бухты служаць астравы Узедам і Волін, якія аддзяляюць ад Балтыйскага мора Шчэцінскую лагуну. Паўночнай мяжой з'яўляецца лінія, праведзеная ад мыса Аркона на востраве Руген на захадзе да маяка ў размешчанай на ўсход ад Калобжага вёсцы Гонскі (гміна Мельна) на ўсходзе.

Максімальная глыбіня ў бухце — 20 м. Бухту перасякае некалькі штучна паглыбленых суднаходных каналаў, якія дазваляюць буйным суднам дасягаць Свінауйсця і Шчэціна.

Асноўныя порты на ўзбярэжжа: Шчэцін, Свінауйсце, Калобжаг, Дзіўнаў, Узедам, Вольгаст.

Спасылкі

Катэгорыя:Залівы Германіі Катэгорыя:Залівы Польшчы Катэгорыя:Геаграфія Заходнепаморскага ваяводства Катэгорыя:Геаграфія Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі