Капітан 3-га рангу — малодшае воінскае званне старшых афіцэраў у ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за капітан-лейтэнанта, але ніжэй чым Капітан 2-га рангу. Адпавядае званню маёра ў іншых відах узброеных сіл.
Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».
Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».
Літаратура
Катэгорыя:Ваенна-марскія званні Катэгорыя:Ваеннае кіраванне Катэгорыя:Ваенная гісторыя Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Беларусі Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі