Міхаіл Канстанцінавіч Дзітэрыхс (, Санкт-Пецярбург — , Шанхай) — рускі генерал і грамадскі дзеяч. Адзін з арганізатараў Белага руху ў Сібіры.
Біяграфія У ліпені 1919 камандаваў Сібірскім войскам А. В. Калчака, у ліпені — лістападзе 1919 — Усходнім фронтам. Асабіста курыраваў следства па забойстве Царскай Сям'і, якое праводзілася следчым М. А. Сакаловым. Адстойваў праваслаўна-манархічныя пазіцыі. Здолеў згуртаваць вакол сябе праваслаўных рускіх людзей і правесці ў 1922 у Прымор'і Прыамурскі Земскі сабор, на якім яго ўдзельнікі абвясцілі, што «Вярхоўная Усерасійская ўлада прыналежыць Царскаму Дому Раманавых». На гэтым саборы генерал быў абраны «кіраўніком і ваяводай земскай раці», «кіраўніком Прыамурскага Земскага края». З кастрычніка 1922 у эміграцыі, дзе на аснове следчай справы М. А. Сакалова выпусціў кнігу аб забойстве Царскай Сям'і і іншых членах Дома Раманавых.
Літаратура
Катэгорыя:Постаці Белага руху Катэгорыя:Военачальнікі Расіі Катэгорыя:Руская эміграцыя