Ялагін палац — летні імператарскі палац на Ялагіне востраве ў Санкт-Пецярбургу. Названы Ялагіным па імені свайго першага ўладальніка, ён так і захаваў гэтую назву, нягледзячы на перыядычную змену гаспадароў. Палац таксама называюць Ялагінскім або Ялагінскаастроўскім.

Будаўніцтва Імя архітэктара, які пабудаваў для дом у паладыянскім стылі, дакладна невядома. Некаторыя гісторыкі мяркуюць аўтарства Джакама Кварэнгі. Першапачатковае аблічча вілы на астравах не захаваўся.

У пачатку XIX стагоддзя востраў быў выкуплены Аляксандрам I для сваёй маці імператрыцы Марыі Фёдараўны, якой было ўжо цяжка ездзіць у царскія загарадныя рэзідэнцыі Паўлаўск і Гатчыне. Перабудаваць Ялагін палац было даручана знакамітаму дойліду К. Росі. Архітэктар узвёў на востраве адразу некалькі будынкаў: акрамя завершанага купалам трохпавярховага палаца, там было пабудавана тры дадатковых павільёна, а таксама Кухонны і Канюшанны карпусы.

Літаратура Пилявский В. И. Зодчий Росси. М.-Л.: ГИАиГ, 1951

Спасылкі Сферическая панорама скульптуры «Танцующие девушки» в Елагином парке Елагин дворец на сайте Rusarh.ru ЦПКиО Елагин остров Дворцово-парковый ансамбль, Елагин дворец Виртуальный тур по Елагиноостровскому дворцу на сайте ida-web.ru

Катэгорыя:Палацы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Музеі Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Сядзібы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:1790 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Санкт-Пецярбургу