Леанід Іванавіч Гаўрылкін (, п. Стэп, Добрушскі раён — , Мінск) — беларускі , .

Біяграфія Нарадзіўся года ў пасёлку Стэп у сям’і служачага. У 1952 г. паступіў на аддзяленне філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а праз два гады перавёўся на аддзяленне журналістыкі, якое скончыў у 1957 годзе.

Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў адказным сакратаром рэдакцыі церахоўскай раённай газеты «Ленінец», а ў 1960—1977 гадах — рэдактарам на Гомельскай студыі тэлебачання. З 1967 г. адначасова з’яўляўся сакратаром Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. У 1977—1979 гадах галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм», у 1979—1986 гадах сакратар праўлення СП БССР. У 1986—1989 гадах загадчык аддзела літаратуры часопіса «Вожык».

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1964 года.

Памёр года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (П-1, 76а/14/4).

Узнагароды Лаўрэат прэміі на Усесаюзным конкурсе ВЦСПС і СП СССР за раман «Не магу без цябе». Узнагароджаны медалём.

Творчасць Друкуецца з 1959. Аўтар аповесцяў «Рукі не здрадзяць» (1963), «Прашу звольніць мяне» (1964), «Каця» (1961), «Падаючая зорка» (1969), «Пакінутая на досвітку» (1970), кнігі прозы «Вясенні разліў» (1973), «Урок без перапынку» (1985), «Матчына хата» (1983), «Застаюся з табой» (1986), зборнікаў гумарыстычных апавяданняў і інш. У цэнтры ўвагі празаіка жыццё сучаснікаў. У рамане «Не магу без цябе» (1973) паказаў працу, побыт беларускіх геолагаў. Раман «Зямля дзяцей нашых» (1980) — твор пра складаныя праблемы пераўтварэння Палесся, жыцця меліяратараў, сучаснай вёскі.

Плённа працаваў празаік і ў галіне нацыянальнай драматургіі. Л. Гаўрылкін — аўтар аднаактавай п’есы «Бо ў пісанні сказана» (1966), п’есы «Выпрабаванне» (паст. у 1975), радыёп’есы «Жыгулі ў экспартным варыянце» (паст. у 1978), камедыі «Хвост паўліна» (паст. на тэлебачанні, 1981) Леанід Іванавіч — аўтар кінасцэнарыя дакументальнага фільма пра П. Броўку «Маўчаць ніколі я не буду» (1980, рэж. В. Сукманаў)Леанід Іванавіч Гаўрылкін.

Літаратура

Спасылка Леанід Іванавіч Гаўрылкін

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Добрушскім раёне Катэгорыя:Беларусьфільм Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі