Фантана () — ледніковае возера ў правінцыі Чубут, Аргенціна. Разам з суседнім возерам Ла-Плата стварае сістэму азёраў, якая дае пачатак рацэ Сенгер — буйнейшай на поўдні правінцыі.

Возера мае плошчу каля 8150 га, размешчана на вышыні 940 м над узроўнем мора ў даліне, якая акружана прыгожым букавым лесам. Рэчкай Рыа-Уніян звязана з возерам Ла-Плата, таксама ў яго ўпадаюць невялікія рэчкі Флорэс і Эль-Пескада і шматлікія ручаі. У адрозненне ад іншых азёраў у рэгіёне, яно не ўваходзіць у склад якога-небудзь нацыянальнага парку; тым не менш, пейзаж не быў істотна зменены чалавечай дзейнасцю. Насельніцтва ў раёне возера складае каля 40 жыхароў.

Катэгорыя:Азёры Аргенціны