Сяргей Львовіч Со́балеў (; ,  — , ) — савецкі вучоны, матэматык і механік. Акадэмік АН СССР (1939), Герой Сацыялістычнай Працы (1968). Доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1937).

Біяграфія С. Л. Собалеў нарадзіўся 6 кастрычніка 1908 г. у Санкт-Пецярбургу. З 1918 г. сям’я жыла ў Харкаве, дзе ён вучыўся ў тэхнікуме. У 1923 г. сям’я вярнулася ў Петраград. У 1924 годзе С. Собалеў скончыў сярэднюю школу, у 1924—1925 гг. вучыўся ў 1-й Дзяржаўнай мастацкай студыі. У 1929 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Леніградскага ўніверсітэта. У 1929—1936 гг. працаваў у сейсмалагічным інстытуце АН СССР, у 1932—1943 гг. у Матэматычным інстытуце АН СССР. У 1935—1957 гг. С. Л. Собалеў прафесар МДУ. Падчас Вялікай Айчыннай вайны С. Л. Собалеў знаходзіўся ў эвакуацыі ў Казані і займаўся пытаннямі абароны. З 1943 г. С. Л. Собалеў у Інстытуце атамнай энергіі АН СССР (намеснік дырэктара ў 1945—1958 гг.), з 1957 года дырэктар Інстытута матэматыкі Сібірскага аддзялення АН СССР і прафесар Новасібірскага ўніверсітэта. У 1984—1989 гг. С. Л. Собалеў працаваў у Маскве галоўным навуковым саветнікам у Матэматычным інстытуце АН СССР.

Памёр С. Л. Собалеў 3 студзеня 1989 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць С. Л. Собалеву належаць працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі пругкасці, варыяцыйным злічэнні, функцыянальнай матэматыцы, матэматычнай фізіцы і інш. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, між іншым, зрабіў разлікі дакладнасці артылерыйскай стральбы і балістычных уласцівасцяў снарадаў. Таксама прымаў удзел у атамным праекце СССР, да якога быў адным з першых прыцягнуты ў 1943 годзе.

Замежны член Французскай і Берлінскай акадэмій навук, ганаровы член Эдынбургскага каралеўскага таварыства, член Амерыканскага матэматычнага таварыства, ганаровы доктар навук некалькіх універсітэтаў свету.

Узнагароды і прэміі Медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы 7 ордэнаў Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн «Знак Пашаны» Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава АН СССР залаты (1981) і сярэбраны (1987) медалі «За заслугі перад навукай і чалавецтвам» АН Чэхаславакіі медалі. Лаўрэат Сталінскіх прэмій (1941, 1951, 1953), Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).

Літаратура

Спасылкі

Сайт РАН

Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Удзельнікі савецкага атамнага праекта Катэгорыя:Члены Акадэміі навук ГДР Катэгорыя:Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга Катэгорыя:Члены Акадэміі дэі Лінчэі Катэгорыя:Падпісалі «ліст трохсот» Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 1-га склікання Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР