Тапонім (ад — месца + — імя, назва) — разрад онiмаў, імя ўласнае, якое пазначае ўласную назву прыроднага аб’екта на Зямлі або аб’екта, створанага чалавекам на Зямлі. Тапонімы вывучаюцца навукай тапанімікай, якая з’яўляецца раздзелам анамастыкі.
Класы тапонімаў гідронімы — геаграфічныя назвы водных аб’ектаў (рэк, азёраў, мораў і г. д.); аронімы — назвы паднятых формаў рэльефу (гор, хрыбтоў, вяршыняў, узгоркаў); айконімы — назвы населеных пунктаў; урбанонімы — назвы тапаграфічных аб’ектаў у межах населенага пункту (вуліцаў, плошчаў, завулкаў і г. д.); мікратапонімы — назвы невялікіх месцаў (крыніцаў, калодзежаў, сенажацяў і г. д.). харонімы — назвы асобных рэгіёнаў ці краін.
Катэгорыя:Лексікалогія Катэгорыя:Геаграфічная тэрміналогія