Магілёўхімвалакно — найбуйнейшае прадпрыемства Беларусі па вытворчасці поліэфірных валокнаў і ніцяў, што знаходзіцца ў свабоднай эканамічнай зоне Магілёва. Большасць вырабаў пастаўляе за мяжу і складаецца з рамонтна-будаўнічай вытворчасці і чатырох заводаў: арганічнага сінтэзу, сінтэтычнага валакна, поліэфірных ніцей і рамонтна-механічнага.
Асноўнымі вырабамі прадпрыемства з’яўляюцца: дыметылтэрэфталат, поліэтылентэрэфталат, біядызельнае паліва; поліэфірныя валакно, жгут, кампазіт, напаўняльнік, ніць, палатно, стужка, тэрмаэластапласт, шнур; бутэлька, пажаратушыльнік, пажарны рукаў.
Дырэктары і генеральныя дырэктары Валерый Сямёнавіч Бяляўскі (26 чэрвеня 1965—1974), Павел Мікалаевіч Зярноў (1974—1981), Аляксандр Аляксандравіч Пятроў (17 сакавіка 1981 — 11 лютага 1985), Іван Апанасавіч Ефанаў (1 сакавіка 1985 — 16 чэрвеня 1999), Канстанцін Віктаравіч Гісак (з 6 жніўня 1999), Сяргей Міхайлавіч Пузевіч (лістапад 2008«Могилевхимволокно» о перспективах развития — 2014Петр Рудник представлен трудовому коллективу «Могилевхимволокно» в качестве генерального директора), Пётр Міхайлавіч Руднік (снежань 2014 — кастрычнік 2022Владимир Марков возглавил ОАО «Могилевхимволокно»Петр Рудник: «Все лучшее со мной произошло в Могилеве»), Уладзімір Іванавіч Маркаў (з кастрычніка 2022)Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні, Алег Анатольевіч Курылін (з кастрычніка 2025)Кіраўніцтва выканкамаў, міністэрстваў і буйных прадпрыемстваў. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.
Крыніцы
Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Прадпрыемствы Магілёва Катэгорыя:З’явіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:Хімічныя і нафтахімічныя кампаніі Беларусі