thumb|400px|Тапаграфічная карта рэльефу Еўропы Рэлье́ф (, ад — узнімаю) — сукупнасць няроўнасцей паверхні, разнастайных па абрысах, памерах, паходжанні, узросту і гісторыі развіцця; адна з састаўных частак ландшафту. Рэльеф даследуе геамарфалогія.
Формы рэльефу могуць быць дадатныя, або выгнутыя (горы, узвышшы, узгоркі і іншыя), і адмоўныя, або ўвагнутыя (катлавіны, даліны, яры і іншыя).
Паводле памераў формаў вылучаюць: мегарэльеф, які ўключае як планетарныя формы (мацярыкі, ложа акіянаў), так і формы меншага парадку (горныя сістэмы, раўнінныя краіны); макрарэльеф (горныя хрыбты, узвышшы, грады, раўніны, нізіны); мезарэльеф (невялікія грады, камы, озы, лагчыны, яры, катлавіны, упадзіны, даліны, тэрасы, грывы, дзюны і іншыя); мікрарэльеф (невялікія катлавіны, прамыіны, калдобіны, конусы вынасу, берагавыя валы, невялікі грывы, косы, адвалы, кар’еры і іншыя); нанарэльеф (самыя дробныя няроўнасці)
Утвараецца рэльеф галоўным чынам у выніку працяглага адначасовага ўздзеяння на зямную паверхню эндагенных (унутраных) і экзагенных (знешніх) працэсаў.
На мапах рэльеф малююць ізалініямі — лініямі, кожныя кропкі якіх маюць аднолькавую вышыню над узроўнем мора.
Літаратура — С. 413.
Гл. таксама Акіянскае дно Геамарфалогія
Спасылкі Рэльеф на сайце «Горнай энцыклапедыі»
Катэгорыя:Геаграфічная тэрміналогія