Барталамі́ты, камуні́сты ( — установа белага духавенства, якое жыве ў супольнасці) — аб'яднанне каталіцкага белага духавенства, заснаванае ў Германіі ў 1640 годзе ксяндзом Барталамеем Хольцгаўзерам. Яго члены абавязваліся: жыць сумесна, мець агульны прыбытак, дапамагаць адзін аднаму, клапаціцца пра сваю цнатлівасць.

У 1680 г. папа Інакенцій XI (Бенедэта Адэскалькі; (21.1676 — 12.8.1689)) ухваліў Статут таварыства, паводле якога пажыццёва прызначаў яго галоўнага начальніка. Пры апошнім прызначаліся па 2 памочнікі і галоўныя наведвальнікі. Дыяцэзіяльныя начальнікі мелі падпарадкоўвацца біскупам. Мясцовыя грамады ўзначальваліся правадырамі. З II паловы 17 ст. таварыства пашырылася на іншыя краіны Еўропы. У Рэчы Паспалітай аб'яднанне з'явілася ў 1683 годзе з ініцыятывы каралевы Марысенькі. Першы манаскі дом «бартошкаў» (такую мянушку яны атрымалі ў РП) паўстаў у Гуры-Кальварыі, другі — у Беражанах. Афіцыйная дзейнасць у Польшчы завершылася ў 1850 годзе.

Беларусь У 1695—1836 гадах аб'яднанне мела прадстаўніцтва ў Пінску (Берасцейскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае). У яго прадмесці Каралін таварыству належаў касцёл святога Карла Барамея, асвечаны ў 1784 годзе.

Катэгорыя:З’явіліся ў 1640 годзе Катэгорыя:Барталаміты Катэгорыя:Каталіцкія ордэны і кангрэгацыі