Отар (), таксама вядомы як Отар Прастак — пратэжэ (па некаторых версіях, таксама палюбоўнік) багіні Фрэі. Ён згаданы ў Хіндлулёд са Старэйшай Эды. Там Отар прадстаўлены як вялікі прыхільнік багінь. Ён узвёў з камянёў алтар, хёрг (), і здзейсніў на ім шмат паднашэнняў і клятваў Фрэі. Багіня адгукнулася на яго малітвы і адправілася на пошукі яго радаводу. Фрэя замаскіравала Отара пад свайго кабана па імі Хільдысвіні і адправілася з ім да вёльвы Хіндле. Там Фрэя вымусіла Хіндлу расказаць Отару пра яго продкаў, а таксама даць яму памятнае зелле, каб ён змог запамятаць усё, што яму было адкрыта.

Паводле меркавання Віктара Рыдберга, Отар — адзін са спосабаў напісання імя ОдаGods and Goddesses of the Northland, Віктар Рыдберг.

Спасылкі

Катэгорыя:германа-скандынаўская міфалогія