Аляксандр Васільевіч Газаў (, в. , Істрынскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР —) — савецкі і беларускі стралок з вінтоўкі, алімпійскі чэмпіён, шматразовы чэмпіён і рэкардсмен свету, Еўропы і СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1976).
Біяграфія Стральбой пачаў займацца ў 12 гадоў. Спачатку захапляўся разам з бацькам паляваннем, затым стаў наведваць секцыю стэндавай стральбы. Пасля праходжання службы ў войску перайшоў у кулявую стральбу па рухомых мішэнях.
Перад Алімпіядай у Манрэалі самастойна мадэрнізаваў вінтоўку нямецкай фірмы «Вальтэр», эксперыментальным шляхам пакараціўшы ствол да 42 см. Пасля «Вальтэр» стаў выпускаць зброю з кароткім ствалом.
Спартыўную кар’еру скончыў у 1983 годзе. У перыяд з 1983 па 1989 працаваў галоўным трэнерам стралковай каманды Групы савецкіх войскаў у Германіі, а ў 1989 годзе пераехаў у Мінск і трэніраваўся ў якасці спартсмена. На працягу некаторага часу займаў пасаду начальніка стралковага ціра імя маршала Цімашэнкі, затым у 1992 годзе звольніўся.
На 2014 год пражывае ў вёсцы Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Займаецца разьбой па дрэве.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Спартыўныя дасягненні Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1976) Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (1980) Пяціразовы чэмпіён свету (1973, 1974, 1979) Трохразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (1974, 1979) Двухразовы чэмпіён Еўропы (1977, 1978) Сяміразовы чэмпіён СССР (1972—1974, 1976, 1978, 1980) Рэкардсмен Алімпійскіх гульняў (1976) Сяміразовы рэкардсмен свету Сяміразовы рэкардсмен Еўропы Васьміразовы рэкардсмен СССР
Спасылкі
Катэгорыя:Стралкі СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па стралковым спорце Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года Катэгорыя:Стралкі Беларусі