Нацыянальны алімпійскі камітэт Літвы быў створаны ў 1924 годзе і тады ж зборная гэтай краіны прыняла ўдзел у VIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. У складзе каманды было 13 чалавек: 11 футбалістаў і 2 веласіпедысты. У 1928 годзе літоўская зборная бярэ ўдзел ва II зімовай Алімпіядзе ў Санкт-Морыцы (1 канькабежац) і ў IX летніх Гульнях у Амстэрдаме. На ўсіх гэтых Алімпіядах літоўская зборная засталася без узнагарод.

З 1932 года настае перапынак ва ўдзеле спартсменаў Літвы ў Алімпійскіх гульнях. З 1952 года Літва ўдзельнічае ў Алімпіядах у складзе зборнай СССР. Першыя алімпійскія медалі літоўскія спартсмены атрымалі ў 1952 годзе на Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі (Сцяпас Бутаўтас, Юсцінас Лагунавічус, Казіс Пяткявічус; баскетбол, срэбра). Першымі літоўскімі алімпійскімі чэмпіёнамі ў складзе зборнай СССР у 1968 годзе сталі Дан Пазняк (бокс) і Васіліюс Матушэвас (валейбол), а першымі двухразовымі алімпійскімі чэмпіёнкамі сталі гандбалістка Алдона Чэсайцітэ-Ненененэ і баскетбалістка Ангеле Рупшыенэ (1976 і 1980). Два залатыя медалі на летняй Алімпіядзе 1988 у Сеуле заваяваў у спаборніцтвах на трэку веласіпедыст Гінтаўтас Умарас.

Пасля другога здабыцця Літвой незалежнасці літоўскі НАК быў адноўлены ў 1989 і прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам у 1991 годзе. У 1992 годзе Літва прыняла ўдзел у XVIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Альбервілі і ў XXV летніх Алімпійскіх гульнях у Барселоне і з тых часоў бралі ўдзел ва ўсіх Алімпіядах. Усяго, за час выступлення ў якасці незалежнай каманды, спартсмены Літвы заваявалі 16 алімпійскіх медалёў, з якіх 4 залатыя, 4 сярэбраныя і 8 бронзавых. Найбольшую колькасць медалёў заваявалі літоўскія лёгкаатлеты. Двухразовым алімпійскім чэмпіёнам стаў Віргіліус Алекна (кіданне дыска). Усе медалі былі атрыманы на летніх Алімпіядах.

Медальны залік Медалі па гульнях 1992 Альбервіль 0 0 0 0 1992 Барселона 1 0 1 2 1994 Лілехамер 0 0 0 0 1996 Атланта 0 0 1 1 1998 Нагана 0 0 0 0 2000 Сідней 2 0 3 5 2002 Солт-Лейк-Сіці 0 0 0 0 2004 Афіны 1 2 0 3 2006 Турын 0 0 0 0 2008 Пекін 0 2 3 5 2010 Ванкувер 0 0 0 0 2012 Лондан 2 1 2 5 2014 Сочы 0 0 0 0 Усяго 6 5 10 21

Медалі паводле відаў спорту Акадэмічнае веславанне 0 0 1 1 Баскетбол 0 0 3 3 Бокс 0 0 1 1 Барацьба 0 0 2 2 Веласпорт 0 0 1 1 Веславанне на байдарках і каноэ 0 1 0 1 Лёгкая атлетыка 3 1 1 5 Парусны спорт 0 1 0 1 Плаванне 1 0 0 1 Сучаснае пяцібор'е 1 2 1 4 Стральба 1 0 0 1 Усяго 6 5 10 21

Спасылкі Статыстыка на Sports-reference.com Літва на афіцыйным сайце Алімпійскага руху

Нацыянальны алімпійскі камітэт Літвы