Тыпавы від (у біялагічнай сістэматыцы) — від, які выступае ў якасці наменклатурнага тыпу роду.

Ва ўсіх спрэчных сітуацыях тыпавы від выступае ў якасці адзінага аб'ектыўнага носьбіта дадзенага радавога імя.

Правілы і рэкамендацыі, якія тычацца тыпавых відаў, сфармуляваны ў адпаведных міжнародных кодэксах: заалагічнай і батанічнай наменклатуры, а таксама адмысловым кодэксе наменклатуры бактэрый.

Відавочнае і недвухсэнсоўнае ўказанне тыпавога віду стала агульнапрынятай практыкай толькі у канцы XIX стагоддзя. Тыпавыя віды шматлікіх родаў, вылучаных у XVIII і пачатку XIX стагоддзяў, былі пазначаны пазней на падставе правіл і рэкамендацый, запісаных у кодэксах.

Гл. таксама Наменклатурны тып Артыкулы пра прыватныя выпадкі наменклатурнага тыпу: Тыпавыя асобнікі (у артыкуле дадзены вызначэнні галатыпу, паратыпу, лектатыпу і да т.п.) Тыпавы род

Спасылкі Международный кодекс зоологической номенклатуры. Издание четвёртое. Принят Международным союзом биологических наук. Пер. с англ. и фр. СПб. 2000. 221 с. опубликован в Интернете International Code of the Zoological Nomenclature (4th Edition, 2000) International Code of the Botanical Nomenclature («St. Louis Code», 2000)

Катэгорыя:Біялагічная сістэматыка