Рэ́ймскае Ева́нгелле — рукапіснае Евангелле стараславянскага паходжання. Першая частка рукапісу змяшчае чытанні святочных Евангелляў паводле абраду праваслаўнае царквы і напісана кірыліцай; другая змяшчае Евангеллі, апостальскія лісты, парэміі на святы паводле рыма-каталіцкага календара і напісана ў 1395 годзе харвацкай (вуглаватай) глаголіцай.

Назва рукапісу паходзіць ад месца ягонага цяперашняга захавання ў рэймскай гарадской бібліятэцы. Даўней на Евангеллі, якое знаходзілася ў Рэймскім саборы, пры каранаванні прысягалі французскія каралі.

Мінуўшчына Час і месца стварэння старэйшай, кірылічнай часткі дакладна невядомыя. Распаўсюджаная з XIX стагоддзя легенда звязвае Рэймскае Евангелле з асобаю Ганны Яраслаўны, дачкі Яраслава Мудрага. Евангелле нібыта было захоўвалася ў князевай бібліятэцы і трапіла ў Францыю ў пасагу Ганны, якая каля 1048 выйшла замуж за французскага караля Генрыха I.

У XIV стагоддзі імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл IV, прыдбаўшы рукапіс «недзе ў Вугрыі» (Венгрыі), ахвяраваў яго ў Эмаўскі кляштар, заснаваны ў 1347 годзе. Поўны кодэкс, імаверна, быў вывезены з Прагі падчас Гусіцкіх войнаў.

Праз пэўны часAuguste Vallet De Viriville: Bibliothèque de l'école des chartes, Volume 15, 1854, pp.192-194 ён з’явіўся ў Канстанцінопалі, дзе яго набыў кардынал . З 1574 рукапіс захоўваўся ў Рэймскай кафедры; на ім прысягалі пры каранацыі французскія караліFrantišek Bílý: Od kolébky našeho obrození, Prague 1904, pp. 7-12.

У час Вялікай Французскай рэвалюцыі рукапіс знік, пакуль у 1830-я не быў выяўлены ў Рэймскай бібліятэцы. Каштоўныя камяні, якімі быў аздоблены пераплёт, былі раскрадзеныя.

Цяпер Евангелле захоўваецца ў рэймскай гарадской бібліятэцы.

Апісанне Фармат Евангелля (23 × 17,5 см) амаль адпавядае памерам Тураўскага Евангелля.

Рэймскае Евангелле складаецца з 47 двухбаковых аркушаў: кірылічных евангельскіх чытанняўJacques-Paul Migne: Dictionnaire d'épigraphie Chrétienne, Paris 1852 (16 аркушаў; 19 пачатковых аркушаў адсутнічаюць) харвацка-глагалічнае часткі (31 аркуш)

Рукапіс мае багата ілюстрацый і прыгожыя арнаментальныя буквіцы ў глагалічнай частцы. Кніга першапачаткова была багата аздоблена золатам, каштоўнымі камянямі і рэліквіямі, сярод якіх была і частка Жыватворнага Крыжа. Каштоўныя рэліквіі былі выдаленыя з вокладкі, імаверна, ў часы Вялікай Французскай рэвалюцыі.

Пэўныя дэталі літараў і стылістыкі ўдаюць падабенства з Тураўскім Евангеллем і Чудаўскім псалтыром.

Змест Кірылічная частка змяшчае чытанні з 27 кастрычніка да 1 сакавіка ў адпаведнасці з праваслаўным канонам (у евангеллях-апракасах гэтыя чытанні размяшчаюцца ў канцы, пасля тыднёвых).

Глагалічная частка ўтрымлівае евангельскія і апосталавыя чытанні і парэміі ў Рымска-Каталіцкай традыцыі з Вербнай нядзелі да Дабравешчання (25 сакавіка); спісаная з харвацкага арыгінала 1395 года чарняцом Эмаўскага кляштара для каталіцка-славянскага богаслужэння.

Даследаванне Першае факсімільнае выданне Евангелля выйшла пасля яго знаходкі ў Рэймскай бібліятэцы. Яго дэталёва аналізаваў польскі палеограф Корвін Ян Ястржэмбскі. Устазад Сільвестр дэ Сасі зрабіў літаграфічную копію рукапісу, якую перадаў рускаму цару Мікалаю I. Пасля гэтага Мікалай аплаціў стварэнне яшчэ аднае копіі метадам глыбокага друку (1843) і дазволіў славацкаму лінгвісту Ернею Копітару яе даследаваць. Копітар выказаў меркаванне, што ўвесь рукапіс створаны ў XIV стагоддзі.

У 1846 чэшскі філолаг Вацлаў Ганка выпусціў агульнадаступнае выданне Рэймскага Евангелля, за што быў узнагароджаны ордэнам святой Ганны ад рускага цара і брыльянтавым пярсцёнкам ад аўстрыйскага імператара Фердынанда I.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Электронная версія на сайце Рэймскай гарадской бібліятэкі

Катэгорыя:Рукапісы Евангелляў Катэгорыя:Царкоўнаславянская мова Евангелле Катэгорыя:Глаголіца