Марк Аўрэлій Проб (232, Сірмій — 282) —рымскі імператар (276—282).
Біяграфія
Войска абвясціла Проба імператарам пасля забойства Фларыяна. Завершыў будову рымскіх гарадскіх муроў, пачатую Аўрэліянам. Паспяхова скончыўшы ваенныя паходы, скіраваў салдат на «карысную працу»: асушванне балотаў і іншыя сельскагаспадарчыя работы. Гэта выклікала незадавальненне ў войску, і Проб быў забіты.
Быў сынам вайскоўца і сам быў дасведчаным военачальнікам. Сваім ідэалам лічыў імператара Аўрэліяна. Верагодная выява — скульптурны партрэт у Капіталійскім музеі ў Рыме.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Срэмска-Мітравіцы