Беларускі дзяржаўны камітэт (БДК) — грамадска-палітычная арганізацыя ў Сярэдняй Літве.
Заснаваны 17 красавіка 1921 года. Створаны пад уплывам дзеячаў Найвышэйшай Беларускай Рады, дзеля спробы кансалідацыіі ўсяго беларускага руху.
Меў прапольскі, антылітоўскі і антынямецкі характар. Напачатку БДК дзейнічаў кансператыўна.
У склад БДК уваходзілі: Антон Луцкевіч — старшыня Яўген Ладноў — віцэ-старшыня Браніслаў Тарашкевіч — сакратар Лявон Вітан-Дубейкаўскі — скарбнік Адам Станкевіч Фабіян Ярэміч Максім Гарэцкі Сымон Рак-Міхайлоўскі Аркадзь Смоліч Эдуард Буцька
Напачтаку ў склад БДК не ўваходзілі эсэры, але сустрэчы праведзеныя Жаўрыдам і Пракулевічам прывялі да станоўчых вінікаў. Пад уплывам БДК знаходзіўся таксама і Станіслаў Балаховіч.
Згодна паказанняў Антона Луцкевіча і Браніслава Тарашкевіча дадзеных НКВД, БДК сваім страрэннем абавязаны II аддзелу Генеральнага штаба, які ўздзейнічаў на беларускі рух, праз свайго агента Яўгена Ладнова.
БДК быў ліквідаваны адразу ж як высветлілася сапраўдная роля ЛадноваАнтон Луцкевич: материалы следственного дела НКВД БССР.
Літаратура Кароткі нарыс беларускага пытання — Варшава, 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007
Катэгорыя:Арганізацыі Вільні Катэгорыя:Сярэдняя Літва Катэгорыя:З’явіліся ў 1921 годзе Катэгорыя:1921 год у Вільні