«Са́ку Су́ўрхаль» () — найбуйнейшая канцэртная зала Таліна і Эстоніі. Зала ўмяшчае да 10 000 чалавек. У «Саку Суўрхаль» праходзяць матчы па баскетболу і па хакею. Комплекс адкрыўся ў 2001 годзе перад Конкурсам песні Еўрабачання 2002 года. Сваю назву арэна атрымала ад кампаніі «Саку» () — найбуйнейшага эстонскага вытворцы піва, які фінансаваў будаўніцтва.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Славутасці Таліна Катэгорыя:Канцэртныя пляцоўкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Эстоніі Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе