Палац Парламента () у Бухарэсце (Румынія) — шматфункцыянальны будынак, дзе засядаюць абедзве палаты румынскага парламента. Паводле звестак Акадэміі сусветных рэкордаў, Палац — найвышэйшы грамадзянскі будынак з адміністрацыйнымі функцыямі, найбольш дарагі і цяжкі будынак сярод адміністрацыйных будынкаў .
Назва Першапачаткова палац называўся Домам народа (Народным домам або Домам Рэспублікі ), але ў посткамуністычную эпоху быў перайменаваны ў Палац Парламента. Нягледзячы на гэта, шмат хто называе яго ранейшым імем.
Апісанне Памеры палаца — 270×240 м. Вышыня — 86 м. Падземная частка паглыблена на 92 м. У палацы 1100 пакояў, 12 паверхаў. 4 падземных узроўні пабудаваны і ўжо выкарыстоўваюцца і яшчэ 4 узроўні знаходзяцца на розных стадыях будаўніцтва. На будаўніцтва было выдаткавана каля 1 мільёна м³ мармуру, у асноўным з Рукшыцы, 3500 тон хрусталю (480 жырандоляў, 1409 столевых свяцільнікаў і люстэркаў), 700 тыс. тон сталі і бронзы для дзвярэй, вакон, жырандоляў і капітэляў. Было таксама выкарыстана 900 тыс. м³ драўніны для паркету і насценных панэляў (арэшнік, дуб, вішня, вяз, клён), 200 тыс. м² шарсцяных дываноў розных памераў. У палац нават былі прывезены варштаты, каб рабіць асобныя вялікія дываны прама на месцы. Будынак палаца спалучае ў сабе элементы розных стыляў і не паддаецца дакладнай класіфікацыі.
Будаўніцтва Палац быў распрацаваны архітэктарам Анчам Петрэску і будаваўся для камуністычнага рэжыму. Нікалае Чаўшэску назваў яго Народным домам ().
Палац быў пабудаваны на ўзгорку Спірый, забудова на якім для гэтага была часткова разбурана. Будаўніцтва пачалося 25 чэрвеня 1984 года. Будынак першапачаткова прызначаўся для штаб-кватэры асноўных дзяржаўных інстытутаў. Палац быў пабудаваны галоўным чынам з матэрыялаў румынскай вытворчасці. Падчас будаўніцтва ўзнік такі попыт на румынскі мармур, што нават надмагільныя камяні па ўсёй краіне рабілі з іншых матэрыялаў. Будаўніцтва запатрабавала знішчэнні пятай часткі гістарычнага цэнтра горада і выклікала шматлікія пратэсты, бо было разбурана мноства цэркваў. Будаўніцтва амаль завяршылася да часу звяржэння і пакарання смерцю Чаўшэску ў 1989 годзе. Некаторыя недаробкі ў палацы застаюцца і станам на 2015 год, фактычна цалкам яго будаўніцтва і аздабленне не завершаны.
Гісторыя З 1996 года ў палац пераехала Палата дэпутатаў Румыніі, якая дагэтуль размяшчалася ў Палацы палаты дэпутатаў, а таксама Румынскі заканадаўчы савет і Румынскі савет па канкурэнцыі. У 2005 годзе да іх далучыўся Сенат, які пераехаў з будынку колішняга Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі.
У 2008 годзе у Палацы праходзіў 20-ы саміт НАТА.
Спасылкі
Звесткі на старонцы Палаты дэпутатаў Румыніі Romanian Chamber of Deputies / Парламенцкі палац у Бухарэсце — найбуйнейшае збудаванне Еўропы
Катэгорыя:Музеі Бухарэста Катэгорыя:Адміністрацыйныя збудаванні Румыніі Катэгорыя:Палацы Бухарэста Катэгорыя:Парламент Румыніі Катэгорыя:Сталінская архітэктура Катэгорыя:Збудаванні Румыніі ў стылі неакласіцызм